Расейцы надалей ненавідзяць Гарбачова
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
23.04.2015 15:27
30 гадоў таму лідар Савецкага Саюза абвясьціў аб пачатку перабудовы.
Сёньня больш за палову расейцаў лічаць, што перабудова прынесла больш шкоды, чым карысьці. Хоць колькасьць незадаволеных зьмяншаецца, то, паводле расейскіх сацыёлягаў, расейцам цяжка адназначна ацаніць гэты пэрыяд у гісторыі краіны, паведамляе выданьне „Rzeczpospolita”.
Паводле найноўшых дасьледаваньняў незалежнага маскоўскага Левада-Цэнтра, амаль адна траціна апытаных лічыць, што бяз новай палітыкі Міхаіла Гармачова „не было б канфлікту ў краіне й можна было б пазьбегнуць распаду Савецкага Саюза”.
„Калі цяперр казаць пра ацэнку Гарбачова, то лідаруюць нежаданьне й раздражняльнасьць, хоць цягам часу ўсё больш апытаных выяўляюць абыякавасьць альбо проста кажуць, што ня ведаюць гэтай асобы”, - заяўляе сацыёляг Дзяніс Волкаў.
Сам Міхаіл Гарбачоў зьнік з расейскіх СМІ. Два месяцы таму ён быў частым удзельнікам праграм на расейскіх тэлеканалах, але тады ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру афіцыйна падтрымліваў расейскую анэксію Крыма.
Тое, што засталося ў памяці расейцаў з пэрыяду перабудовы, гэта эканамічны крызыс і раптоўнае пагаршэньне ўмоваў жыцьця.
Тым ня менш расейцы прызнаюць, што перадубова давяла таксама да станоўчых зьменаў, як, напрыклад, свабоды перамяшчэньня й выказваньня, паведамляе выданьне „Rzeczpospolita”.
аз