Logo Polskiego Radia
Print

Інтэрнэт-бібліятэка "Камунікат" атрымала спэцыяльны прыз часопіса "ЛітРАЖ"

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 26.03.2019 14:49
  • камунікат.mp3
На сайце “Камунікату” знаходзяцца дзясяткі тысяч твораў мастацкай літаратуры, выпускаў газэт і навуковых выданьняў.
photo: www.premija.litrazh.org

Надоечы ў Менску адбылося ўрачыстае ўганараваньне першых у гісторыі ляўрэатаў прэміі «Празрысты ЭОЛ». Прызы былі ўручаныя ў шаснаццаці катэгорыях. Спэцыяльны прыз рэдакцыі часопіса «ЛітРАЖ» за ўнёсак у беларускую віртуальную літаратуру атрымала інтэрнэт-бібліятэка «Камунікат» (kamunikat.org) за шматгадовае спрыяньне прысутнасьці беларускай літаратуры ў сеціве. Прыз ад рэдактара «ЛітРАЖа» Ўладзіміра Глазава прыняў стваральнік «Камунікату» Яраслаў Іванюк.

“Камунікат” нарадзіўся на самой справе ў нашай рэдакцыі, калі ў ёй працаваў Яраслаў Іванюк (які застаецца нашым блізкім супрацоўнікам). Мы зьвязаліся з Яраславам, каб павіншаваць яго і папрасіць распавесьці пра ўзнагароду (слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл).

На сайце “Камунікату” знаходзіцца некалькі дзясяткаў тысяч твораў мастацкай літаратуры, выпускаў газэт і навуковых выданьняў з розных гадоў.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт