Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія іконы паказваюць у Варшаве (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 03.10.2016 17:01
  • Беларускія іконы паказваюць у Варшаве.mp3
Выстава беларускіх ікон з XVІІІ-XІX стагодзьдзяў „Брама веры” адкрытая ў Цэнтры праваслаўнай культуры.
Барыс Лазука, дырэктар Музэя старажытнай беларускай культуры Нацыянальнай акадэміі Навук Беларусі Барыс Лазука, дырэктар Музэя старажытнай беларускай культуры Нацыянальнай акадэміі Навук Беларусі Photo: www.radyjo.net/Я. Смялоўская

У Варшаве ў Цэнтры праваслаўнай культуры запрацавала выстава беларускіх ікон з XVІІІ-XІX стагодзьдзяў „Брама веры”. Выставу зладзіў Беларускі культурны цэнтр у Варшаве, які працуе пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь. Іконы паходзяць з Музэя старажытнай беларускай культуры Нацыянальнай акадэміі Навук Беларусі. Выставу адкрылі Мітрапаліт Польскай Аўтакефальнай царквы Сава, пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы Аляксандар Авяр’янаў і дырэктар Музэя старажытнай беларускай культуры Нацыянальнай акадэміі Навук Беларусі Барыс Лазука.

Адкрыцьцё
Адкрыцьцё выставы: Мітрапаліт Сава і Барыс Лазука, Цэнтр праваслаўнай культуры.

Барыс Лазука тлумачыў, што прывезеныя зь Беларусі іконы арыгінальныя, але зазначыў, што вучоныя не займаюцца рабаваньнем храмаў, а на сам рэч яны выратавалі гэтыя старажытныя мастацкія творы.

/

Храмы ў Беларусі аджываюць і часам зьвяртаюцца ў музэі з просьбай вярнуць ім абразы, іконы, царкоўныя прадметы, аднак музэй ня можа гэта зрабіць, - кажа Барыс Лазука.

/

/

Выставу абразоў у праваслаўным цэнтры культуры суправаджала невялікая калекцыя званоў з фондаў Музэя старажытнай беларускай культуры і канцэрт званоў разам з лекцыяй Багдана Бярозкіна загадчыка аддзяленьня калакольнага звана Мінскага духоўнага ВНУ і званара.

Багдан
Багдан Бярозкін у двары кафедральнага сабора Марыі Магдалены ў Варшаве.
/

/

Выстава выстава беларускіх ікон з XVІІІ-XІX стагодзьдзяў „Брама веры” ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Варшаве па вуліцы Кірыла і Мяфодзія, 4 пры кафедральным саборы Марыі Магдалены будзе працаваць да 16 кастрычніка.

Эфірны сюжэт у далучаным файле

Фота: Яланта Сьмялоўская

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт