Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі вырасла колькасьць стратных арганізацый

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 28.05.2019 10:18
Сумарная запазычанасьць беларускіх арганізацый — сотні мільярдаў рублёў.
Foto: Pixabay.com/CC0

За год стратных арганізацый стала болей на 18, цяпер іх 1379, гэта амаль 20% ад усіх арганізацый, што працуюць у Беларусі, паведамляе Радыё "Свабода".

Найбольшая колькасьць стратных арганізацый у Беларусі працуе ў сфэры прамысловасьці, такіх у Беларусі 349. Усе стратныя арганізацыі спрацавалі ва ўбытак на 707 мільёнаў рублёў у першым квартале бягучага году. Усяго ў прамысловасьці 21,6% стратных арганізацый.

Сумарная запазычанасьць усіх беларускіх арганізацый — 126 мільярдаў рублёў, 51 мільярд арганізацыі вінаватыя па крэдытах. Найбольш крэдытаў у арганізацый, якія працуюць у прамысловасьці.

Пры гэтым доля стратных арганізацый, якія працуюць у сфэры прамысловасьці, за год скарацілася на 9,1%.

Паводле Радыё "Свабода"/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт