Logo Polskiego Radia
Print

Настаўнікам, якія выкладаюць па-беларуску прапановай даваць прэміі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.04.2019 18:04
Пэтыцыя „У падтрымку беларускай мовы” зьявілася на сайце „Зручны горад”.
pixabay.com/Public Domain CC0

Настаўнікам, якія выкладаюць па-беларуску прапановай даваць прэміі
Пэтыцыя „У падтрымку беларускай мовы” зьявілася на сайце „Зручны горад”.
На сайце „Зручны горад” зьявілася пэтыцыя „У падтрымку беларускай мовы” з прапановай даваць прэміі настаўнікам, якія выкладаюць па-беларуску.
Яе аўтары пішуць, што, па іх назіраньнях, „маюцца прыкметы сталага парушэньня правоў беларускамоўнага насельніцтва й дыскрымінацыі беларускай мовы”.
„У прыватнасьці, у гарадах мала беларускамоўных шыльдаў (у тым ліку на вакзалах), існуюць перашкоды для беларускамоўнай адукацыі на ўсіх узроўнях, няма патрабаваньня да чыноўнікаў роўнага валоданьня мовамі, адсутнічае практыка справаводзтва на беларускай мове, суды ідуць па-руску, адсутнічае ўвесь корпус заканадаўства на беларускай мове”, — сказана ў пэтыцыі.
Успомнілі там і пра заяву Аляксандра Лукашэнкі падчас пасланьня да народа й парлямэнта аб тым, што трэба зьняць знак „Выконвай хуткасны рэжым”.
Ініцыятыўныя грамадзяне патрабуюць вярнуць на дарогі дарожны знак „Выконвай хуткасны рэжым” па-беларуску і ў далейшым прытрымлівацца афармленьня знакаў на беларускай мове.
А таксама заахвочваць да вывучэньня й выкладаньня на беларускай мове выхаваўцаў, настаўнікаў і выкладчыкаў адмысловымі прэміямі, стварыць беларускамоўную дзяржаўную вышэйшую навучальную ўстанову й падтрымаць іншыя падобныя прыватныя ініцыятывы.
Пакуль пэтыцыю падпісалі каля 300 чалавек.
nn.by/аз

На сайце „Зручны горад” зьявілася пэтыцыя „У падтрымку беларускай мовы” з прапановай даваць прэміі настаўнікам, якія выкладаюць па-беларуску.

Яе аўтары пішуць, што, па іх назіраньнях, „маюцца прыкметы сталага парушэньня правоў беларускамоўнага насельніцтва й дыскрымінацыі беларускай мовы”.„У прыватнасьці, у гарадах мала беларускамоўных шыльдаў (у тым ліку на вакзалах), існуюць перашкоды для беларускамоўнай адукацыі на ўсіх узроўнях, няма патрабаваньня да чыноўнікаў роўнага валоданьня мовамі, адсутнічае практыка справаводзтва на беларускай мове, суды ідуць па-руску, адсутнічае ўвесь корпус заканадаўства на беларускай мове”, — сказана ў пэтыцыі.

Успомнілі там і пра заяву Аляксандра Лукашэнкі падчас пасланьня да народа й парлямэнта аб тым, што трэба зьняць знак „Выконвай хуткасны рэжым”.

Ініцыятыўныя грамадзяне патрабуюць вярнуць на дарогі дарожны знак „Выконвай хуткасны рэжым” па-беларуску і ў далейшым прытрымлівацца афармленьня знакаў на беларускай мове.

А таксама заахвочваць да вывучэньня й выкладаньня на беларускай мове выхаваўцаў, настаўнікаў і выкладчыкаў адмысловымі прэміямі, стварыць беларускамоўную дзяржаўную вышэйшую навучальную ўстанову й падтрымаць іншыя падобныя прыватныя ініцыятывы.

Пакуль пэтыцыю падпісалі каля 300 чалавек.

nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт