Абвешчаны конкурс студэнцкіх прац пра Беларусь
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
29.03.2019 10:30
Міжнародны Кангрэс дасьледчыкаў Беларусі ладзіць навуковы конкурс для маладых навукоўцаў.
Foto: pixabay.com/CC0
Да 25 красавіка 2019 ідзе збор намінацыяў на прэмію Міжнароднага кангрэса дасьледчыкаў Беларусі за найлепшую студэнцкую працу, абароненую ў 2016/2017 і 2017/2018 па беларускай тэматыцы.
Задача прэміі – адзначыць дасягненьні беларускіх студэнтаў у сацыяльных і гуманітарных навуках, падтрымаць іх творчую і дасьледчую актыўнасьць, а таксама паспрыяць паляпшэньню якасьці студэнцкіх пісьмовых прац.
Арганізатары заклікаюць аўтараў, а таксама іх навуковых кіраўнікоў намінаваць найлепшыя студэнцкія працы і такім чынам паспрыяць вызначэньню лепшых студэнцкіх дасягненьняў у сацыяльных і гуманітарных навуках.
Вылучыць на прэмію можна любое дасьледаваньне, абароненае ў беларускай ВНУ, ці ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце. Для гэтага трэба даслаць працу на адрас premija@palityka.org да 25 красавіка 2019.
Рашэньне пра наданьне прэміі будзе прымацца на аснове заключэньня экспэртных рад, якія складаюцца з беларускіх і замежных навукоўцаў.
Урачыстае наданьне прэміі адбудзецца 28 верасьня 2019 падчас VIII Міжнароднага кангрэса дасьледчыкаў Беларусі ў Вільні (Летува).
МКДБ/юл