Logo Polskiego Radia
Print

Кныровіч ухіліўся ад выплаты каля Br3,4 млн падаткаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.04.2018 15:56
У Менску пачалі судзіць буйнога беларускага бізнэсоўца Аляксандра Кныровіча.
pixabay.com/Public Domain CC0

Кныровіч ухіліўся ад выплаты каля Br3,4 млн падаткаў
Бізнэсмэн і блёгер, кіраўнік кампаніі «СарматТэрма-Інжынірынг» Аляксандар Кныровіч ухіліўся ад выплаты падаткаў на суму каля Br3,4 млн. Такія дадзеныя агучыла пракурор, зачытваючы абвінавачваньне, перадае карэспандэнт БЕЛТА з залы суда Фрунзенскага раёна Менска.
Суд адхіліў хадайніцтва адваката аднаго з абвінавачаных па «справе Кныровіча» аб зьмене меры стрыманьня. Пракурор пярэчыла супраць задавальненьня хадайніцтва, паколькі злачынства адносіцца да катэгорыі цяжкіх.
«Сваімі наўмыснымі дзеяньнямі Кныровіч, дзейнічаючы сумесна па папярэдняй змове з Дашкевічам пры дапамозе Максімава і Кускова, ухіліўся ад выплаты сум падаткаў шляхам утойваньня, наўмыснага заніжэньня падатковай базы, унясеньня ў падатковую дэклярацыю загадзя ілжывых зьвестак, што пацягнула прычыненьне шкоды ў асабліва буйным памеры на агульную суму больш Br3,374 млн», – зачытала пракурор.
У абвінавачваньні, прад'яўленым аднаму з заснавальнікаў, дырэктару таварыства «СарматТэрма-Інжынірынг» Уладзіміру Дашкевічу, гаворыцца, што ён сумесна па папярэдняй змове з Кныровіч і пры дапамозе Максімава і Кускова ўхіліўся ад выплаты падаткаў на агульную суму больш за Br2,9 млн. Для зьдзяйсьненьня злачынных дзеяньняў у Расеі была створана падкантрольная структура, якая выступала пасярэднікам паміж пастаўшчыком і пакупніком.
Усяго перад судом пяцёра фігурантаў. Сярод іх таксама намесьнік дырэктара па эканоміцы і фінансах, намесьнік дырэктара па продажам і вядучы эканаміст. У залежнасьці ад ролі ў супрацьпраўнай дзейнасьці ім інкрымінуецца ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры, дапамога ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў, дача хабару.
Чытаць цалкам: http://www.belta.by/incident/view/knyrovich-uklonilsja-ot-uplaty-okolo-br34-mln-nalogov-299121-2018/

Бізнэсмэн і блёгер, кіраўнік кампаніі «СарматТэрма-Інжынірынг» Аляксандар Кныровіч ухіліўся ад выплаты падаткаў на суму каля Br3,4 млн. Такія дадзеныя агучыла пракурор, зачытваючы абвінавачваньне.

Суд адхіліў хадайніцтва адваката аднаго з абвінавачаных па «справе Кныровіча» аб зьмене меры стрыманьня. Пракурор пярэчыла супраць задавальненьня хадайніцтва, паколькі злачынства адносіцца да катэгорыі цяжкіх.

«Сваімі наўмыснымі дзеяньнямі Кныровіч, дзейнічаючы сумесна па папярэдняй змове з Дашкевічам пры дапамозе Максімава і Кускова, ухіліўся ад выплаты сум падаткаў шляхам утойваньня, наўмыснага заніжэньня падатковай базы, унясеньня ў падатковую дэклярацыю загадзя ілжывых зьвестак, што пацягнула прычыненьне шкоды ў асабліва буйным памеры на агульную суму больш Br3,374 млн», – зачытала пракурор.

У абвінавачваньні, прад'яўленым аднаму з заснавальнікаў, дырэктару таварыства «СарматТэрма-Інжынірынг» Уладзіміру Дашкевічу, гаворыцца, што ён сумесна па папярэдняй змове з Кныровіч і пры дапамозе Максімава і Кускова ўхіліўся ад выплаты падаткаў на агульную суму больш за Br2,9 млн. Для зьдзяйсьненьня злачынных дзеяньняў у Расеі была створана падкантрольная структура, якая выступала пасярэднікам паміж пастаўшчыком і пакупніком.

Усяго перад судом пяцёра фігурантаў. Сярод іх таксама намесьнік дырэктара па эканоміцы і фінансах, намесьнік дырэктара па продажам і вядучы эканаміст. У залежнасьці ад ролі ў супрацьпраўнай дзейнасьці ім інкрымінуецца ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры, дапамога ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў, дача хабару.

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт