Logo Polskiego Radia
Print

Магілёўскі суд апраўдаў праваабаронцу Андрэя Бандарэнку

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 30.03.2017 18:32
Судзьдзя не пабачыў у дзеяньнях Андрэя Бандарэнкі складу злачынства й прызнаў яго невінаватым.
фота: Вясна

У чацьвер, 30 сакавіка, Ленінскі раённы суд Магілёва апраўдаў праваабаронцу Андрэя Бандарэнку. 31 сакавіка ў яго заканчваецца трохгадовы тэрмін зьняволеньня (у 2014-м ён быў асуджаны за злоснае хуліганства), і тут зьявілася новая крымінальная справа. Зьняволенага абвінавацілі ў злосным парушэньні парадку адбыцьця пакараньня ў турме, пракурор патрабаваў для Бандарэнкі 1 год строгага рэжыму, назваў яго «небясьпечным для грамадзтва чалавекам». Сам праваабаронца сваёй віны не прызнаваў. Судзьдзя Сяргей Мазураў не пабачыў у дзеяньнях Андрэя Бандарэнкі складу злачынства й прызнаў яго невінаватым.

«Толькі дзякуючы грамадзтву быў агучаны такі прыгавор, я яго не чакаў. Гэта крыху зьмяніла маё стаўленьне да беларускай судовай сыстэмы», – сказаў Бандарэнка.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт