Кіраўнікі польскай, турэцкай і румынскай дыпляматыі сустрэліся ў Анкары
Міністры задэкляравалі ўзмацненьне пазыцый Паўночнаатлянтычнага Альянсу ў рэгіёне Чорнага Мора. Сустрэча кіраўнікоў міністэрстваў замежных спраў Турэччыны, Румыніі й Польшчы была прысьвечаная пытаньням бясьпекі.
Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч падкрэсьліў, што хаўрусьнікаў непакояць дзеяньні Расейская Фэдэрацыі ў басэйне Чорнага мора.
Яцэк Чапутовіч: Румынія й Турэччына гэта дзяржавы чарнаморскага рэгіёну. Тая небясьпека, якую Расея нясе Ўкраіне й Грузіі ў басэйне Чорнага мора, для гэтых дзяржаваў яскрава бачная. Разам мы будзем дамагацца ўзмацненьня НАТА на гэтай тэрыторыі.
Польскі бок таксама разьлічвае на паглыбленьне вайсковай супрацы з Турцыяй, а менавіта на яе вайсковую прысутнасьць у краінах Усходняй Эўропы. Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч паведаміў, што Турэччына бок асудзіць дзеяньні Расеі ды ніколі не прызнае анэксію Крыму.
Перамовы кіраўнікоў МЗС Турэччыны, Румыніі й Польшчы адбываюцца рэгулярна з 2012 года. Наступная сустрэча дыпляматаў пройдзе ў Польшчы.
Міністры задэкляравалі ўзмацненьне пазыцый Паўночнаатлянтычнага Альянсу ў рэгіёне Чорнага Мора.
Міністры задэкляравалі ўзмацненьне пазыцый Паўночнаатлянтычнага Альянсу ў рэгіёне Чорнага Мора. Сустрэча кіраўнікоў міністэрстваў замежных спраў Турэччыны Меўлю́та Чавушаглу́, Румыніі Тэадора Мелешкану ды Польшчы Яцэка Чапутовіча была прысьвечаная пытаньням бясьпекі.

IAR/эж