Logo Polskiego Radia
Print

Дэпутаты Сэйму Польшчы маюць заўвагі да аднаўленьня польскіх магіл у Беларусі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 13.02.2018 09:31
Польскі рух «Кукіз’15» паведамляе аб неахайнасьці пры аднаўленьні магіл польскіх жаўнераў у Беларусі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: summa/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскі рух «Кукіз’15», які мае дэпутатаў у парлямэнце, паведамляе аб зьнішчэньні й неахайнай рэстаўрацыі надмагільляў польскіх жаўнераў у Беларусі.

Міністэрства культуры Польшчы й Фонд "Дапамога палякам на Ўсходзе" адказваюць, што праца яшчэ не завершаная, а зьнішчаныя бэтонныя надмагільлі будуць замененыя новымі гранітнымі.

Справа датычыць пяці могілак у Беларусі, дзе знаходзяцца магілы польскіх салдат, якія загінулі ў польска-бальшавіцкай вайне 1919-1920 гг.

Польскае радыё вызначыла, што пачатак апошняга этапу рэканструкцыі заплянаваны на канец красавіка.

На думку дэпутатаў «Кукіз’15», у жніўні мінулага году адна з польскіх кампаній атрымала заказ на «амаль 1 мільён 300 тысяч злотых». «Рэалізацыя пакідае жадаць лепшага», – сказаў Польскаму радыё дэпутат партыі «Кукіз’15» Павал Грабоўскі.

Гэтыя словы рашуча абвяргае Міністэрства культуры Польшчы й Фонд "Дапамога палякам на Ўсходзе". Міністэрства патлумачыла Польскаму радыё, што праца яшчэ не завершаная, а толькі прыпыненая са сьнежня. Прычынай гэтага зьяўляецца адсутнасьць дазволу беларускага боку на пастаўку каменных элемэнтаў і неспрыяльныя ўмовы надвор'я.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт