На вучэньнях "Захад-2017" верталёт запусьціў ракету па назіральніках (ВІДЭА)
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        19.09.2017 12:19
                    
                                 
                
                
                    Паводле крыніц, у выніку інцыдэнту згарэлі два аўтамабілі, а два чалавекі атрымалі цяжкія раненьні.  
                
                
                    
                        
Вучэньні "Захад-2017"PAP/EPA/VADIM SAVITSKY/DEFENCE MINISTRY HANDOUT
                     
                
                
                
               
                
                         Падчас беларуска-расейскіх вучэньняў "Захад-2017" з ударнага верталёту Ка-52 была запушчаная ракета, якая трапіла ў назіральнікаў. Інцыдэнт адбыўся на палігоне "Лужский" каля Санкт-Пецярбурга. Паводле крыніц, інцыдэнт адбыўся ўчора альбо пазаўчора, хоць пра яго стала вядома толькі сёньня. Не выключаецца, што здарэньне мела месца перад візытам на палігон прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. 
Ваенныя спэцыялісты сьцьвярджаюць, што гэта мог быць самазапуск ракеты як вынік нейкай паломкі. 
Паводле крыніц, у выніку інцыдэнту згарэлі два аўтамабілі, а два чалавекі атрымалі цяжкія раненьні.   
вс