У Атэнах паставілі лаўку Шапэна
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
21.03.2019 12:28
Прафінансавала яе польская амбасада ў 100-ю гадавіну дыпляматычных стасункаў.
фота: Амбасада Польшчы ў Атэнах
У парку вакол Цэнтра культуры фонду Стаўраса Нярхоса у Атэнах пастаўленая мультымэдыйная лаўка з музыкай Фрыдэрыка Шапэна. Прафінансавала яе польская амбасада ў рамках сьвяткаваньня 100-й гадавіны дыпляматычных стасункаў Польшчы і Грэцыі.
Цэнтар культуры фонду Стаўраса Нярхоса – гэта адно з самых папулярных месцаў у Атэнах, якое ў мінулым годзе наведала больш за 5 мільёнаў чалавек. Кіраўнік Цэнтра культуры Лідзія Коньёрду падкрэсьліла, што лаўка ідэальна пасуе да месца, якое зьяўляецца спалучэньнем культурнага цэнтра з клопатам пра навакольнае асяродзьдзе.
Лаўка Шапэна – гэта інавацыйны прадукт аднаго з польскіх стартапаў – фірмы Seedia. Яна працуе выключна дзякуючы сонечнай энэргіі і мае шмат мультымэдыйных функцый. На лаўцы зьмешчаны здымак і нататка пра Фрыдэрыка Шапэна.
ав