Польшча не адмовіцца ад вытворчасьці энэргіі з вугалю
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
03.01.2019 14:40
Адначасова краіна імпартуе рэкордную колькасьць гэтай сыравіны.
Photo: lukaszdylka/pixabay.com/CC0 Public Domain
Rzeczpospolita
Польшча не адмовіцца ад вытворчасьці энэргіі з вугалю на працягу бліжэйшай дэкады. Адначасова краіна імпартуе рэкордную колькасьць гэтай сыравіны. Паводле энэргетычнай палітыкі, Польшча захавае высокі ўдзел вугалю ў вытворчасьці энэргіі, хоць ён будзе ніжэйшым, чым цяпер, на ўзроўні 80%. Яшчэ ў 2030 годзе гэта будуць 60%, у чарговай дэкадзе – 30%.
Паводле польскай стратэгіі, попыт на вугаль павінен забясьпечвацца мясцовым вугалем, а імпарт сыравіны павінен адбывацца толькі ў абгрунтаваных выпадках. У сваю чаргу кошт польскага вугалю павінен быць канкурэнцыйным для імпартаванага.
Усё ж пакуль польская вугальная галіна мае праблему з утрыманьнем як узроўню здабычы, так і з ростам цэнаў. Здабыча каменнага вугалю з году ў год зьмяншаецца. Адной з прычын зьяўляецца тармажэньне інвэстыцый у апошнія гады. Гэта адразу паўплывала на рост імпарту сыравіны. Ад студзеня да кастрычніка 2018 году імпарт вугалю перавысіў 16 млн тон. Гэта на 70% больш, чым у аналягічным пэрыядзе 2017 году.
Як і ў папярэднія гады, большасьць імпарту паходзіць з Расеі.

ав