Юзаф Ротблат (Józef Rotblat) прыехаў у Англію толькі на год, аднак вайна прывяла да таго, што застаўся там амаль 60 гадоў. У сэрцы ніколі не перастаў быць палякам. На ўрачыстасьці ўручэньня Нобэлеўскай прэміі міру папрасіў зайграць палянэз As-dur Шапэна.
Ротблат нарадзіўся ў 1908 г. у Варшаве ў габрэйскай сям'і. Бацька хацеў, каб сын стаў рабінам, але той хутка страціў веру.
Юзаф Ротблат вывучыўся электрыкам. Зарабляў грошы для сямʼі, але адчуваў, што робіць штосьці менш, чым яго веды і амбіцыі. Толькі калі яму споўнілася дваццаць гадоў ён здаў іспыты на атэстат сталасьці, стаў студэнтам і чутка абараніў ў Варшаўскім Унівэрсытэце кандыдацкую працу па радыялёгіі. Ротблат адкрыў радыеактыўны кобальт-60.
У жніўні 1939 г. польскі вучоны атрымаў гадавую стыпэндыю ў Англіі. Падчас вайны ва ўнівэрсытэце ў Лівэрпулі Юзаф Ротблат чытаў лекцыі па ядзернай фізыцы і там жа ўдзельнічаў у пачатковых распрацоўках атамнай бомбы.
Затым быў запрошаны да ўдзелу ў амэрыканскім Манхэтэнскім праекце, то бок да праграмы ЗША па распрацоўцы ядзернай зброі, ажыцьцяўленьне якой пачалося 17 верасьня 1943 года. У праекце маглі ўдзельнічаць толькі грамадзяне ЗША і Англіі. Для Ротблата зрабілі выключэньне.
Праз дзевяць месяцаў паляк адмовіўся ад удзелу ў праграме, калі стала вядома, што фашысты ня будуць мець атамнай бомбы раней чым заходнія саюзьнікі, і што ЗША імкнецца выкарыстаць бомбу, каб мець перавагу над сваім тагачасным саюзьнікам Савецкім Саюзам. Амэрыканцы сталі лічыць Юзафа Ротблата шпіёнам і сачылі за ім да 60-тых гадоў.
Польскі фізык вярнуўся ў Англію ў 1945 годзе. Калі даведаўся, што яго жонку фашысты забілі ў канцлягеры і што падчас вайны памерлі амаль усе навуковыя супрацоўнікі ў Варшаве, выпашыў, што няма яму да чаго вяртацца ў Варшаву. Хаця меў левыя погляды, то разумеў таксама, што ў новай Польшчы пад ярмом Сталіна, як былы супрацоўнік Манхэтанскага праекту ня быў бы свабодным навукоўцам.
Усхваляваны трагедыяй Хірасімы і Нагасакі, з пачуцьцём віны, Ротблат пакідае ў 1949 экспэрымэнтальную фізыку на карысьць мэдыцыны. Выкарыстоўвае свае веды для вывучэньня дыягназу і лячэньня рака.
Затым так склалася, што Юзаф Ротблат стаў адным з падпісантаў антываеннага закліку групы слаўных вучоных, гэтак званага Маніфэсту Расела-Эйнштэйна.
Маніфэст нарадзіў Пагуоскі рух навукоўцаў, якія выступаюць за мір, раззбраеньне і міжнародную бясьпеку, за прадухіленьне сусьветнай тэрмаядзернай вайны і навуковае супрацоўніцтва.
У 1995 годзе ў 50 гадавіну зьнішчэньня Хірасімы, Пагуоскі рух, пад кіраўніцтвам Юзафа Ротблата атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру.
Юзаф Ротблат зьяўляецца другім палякам, які атрымаў гэтую ўзнагароду. Першым быў Лех Валэнса ў 1983 г.
Newsweek/яс