Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы прадаюць карціны за мільёны злотых

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 28.07.2018 16:02
Польскі рынак мастацтва хутка разьвіваецца, але яму далёка яшчэ да заходняга.
Фота мае ілюстрацыйны характар.Фота мае ілюстрацыйны характар.pixabay.com/Public Domain/CC0

У выданьні «Polityka» інтэрвію з дырэктарам самага буйнога ў Польшчы аўкцыёну карцін і твораў мастацтва «Desa Unicum» Юліўшам Віндорбскім (Juliusz Windorbski). Апошнім часам былі прададзеныя карціны за мільёны злотых – між іншым Станіслава Выспянскага за 4,3 млн., Яна Матэйкі за 3,7 млн. Гэта азначае, што палякі багацеюць, паяўляюцца новыя калекцыі. Аднак гэта і так кропля ў моры ў параўнаньні з цэнамі мастацкіх твораў у заходніх краінах, – кажа Віндорбскі. Дастаткова нагадаць, колькі каштуюць карціны, скажам, у Францыі – дзясяткі мільёнаў эўра. Так што польскі рынак мастацтва хутка разьвіваецца, але яму далёка яшчэ да заходняга.

На аўкцыёнах «Desa Unicum» прадаюць ня толькі карціны, а таксама іншыя мастацкія творы, напрыклад, скульптуры. Па словах дырэктара ўстановы, рынак разьбы ў Польшчы слаба разьвіты. Скульптурныя кампазыцыі патрабуюць высокіх уласных выдаткаў скульптура, польскія мастакі бедныя, не заўсёды могуць дазволіць сабе купляць дарагія матэрыялы. Таму аўкцыённы дом «Desa Unicum» праводзіць адмысловыя праекты па падтрымцы скульптараў. Дзякуючы гэтаму рынак скульптуры ўрэшце паявіўся, калекцыянэры ўсё ахвотней купляюць творы польскіх разьбяроў. Цікава тое, што сярод славутых скульптараў ёсьць прозьвішчы жанчын – Аліна Шапашнікаў, Магдалена Абакановіч. Творы польскіх мастачак высока цэняцца. Гэта як традыцыйныя скульптуры, так і мастацтва, якое называюць фэміністычным.

Polityka/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт