У старажытным Эгіпце знайшлі рэдкую жывёлу
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
16.06.2018 13:07
Птушку-сакратара разгледзеў польскі вучоны.
Ілюстрацыйнае фотаФота: pixabay.com/imedias
Адзіную выяву птушкі-сакратара, вядомую на помніках старажытнага Эгіпта, адкрыў польскі археоляг. Птушка адлюстравана ў храме Хатшэпсут у Дэйр эль-Бахары. Адкрыцьцё зрабіў эгіптоляг з Польскай акадэміі навук Філіп Татэрка.
Барэльеф з выявай сакратара (лац. Sagittarius serpentarius) датуецца XV ст. да н. э. Знаходзіцца недалёка ад Люксора.
На барэльефе адлюстравана вялікая экспэдыцыя фараона ў Пунт — тэрыторыю сучасных Этыёпіі і Эрытрэі.
Раней лічылася, што птушка гэта — журавель. Аднак правільную ідэнтыфікацыю дапамаглі зрабіць арнітолягі з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.
вк