Logo Polskiego Radia
Print

Сьмігель – сталіца ветраных млыноў (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.06.2018 15:14
  • Сьмігель.mp3
Паводле легенды, у горадзе й ваколіцы працавала 99 ветракоў.
By Marek Argent - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia. org/w/ index.php?curid=44618192By Marek Argent - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia. org/w/ index.php?curid=44618192By Marek Argent - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=44618192

Сьмігель – сталіца ветраных млыноў (ФОТА)
Паводле легенды, у горадзе й ваколіцы працавала 99 ветракоў.
Запрашаю ў Сьмігель (Śmigiel) – горад у Вялікапольшчы, распаложаны ў 60 кілямэтрах на паўднёвы захад ад Познані. Некалькі стагодзьдзяў таму тут пражывалі прадстаўнікі чатырох веравызнаньняў, а на навакольных узгорках працавалі шматлікія ветраныя млыны, якія інакш называюць ветракамі. Па сёньняшні дзень у гарадку Сьмігель сьляды мінулага можна ўбачыць амаль на кожным кроку.
Тым, хто памятае часы ПНР, Сьмігель атаясамліваецца перш за ўсё зь легендарным напоем „Tonic 76”, які вырабляў „Вялікапольскі завод па вытворчасьці газаваных водаў”. Аднак будынак завода мае багацейшую традыцыю. Ён быў пабудаваны ў канцы XIX стагодзьдзя Леанардам Бюхнэрам (Leonard Büchner), які прыбыў сюды з Баварыі й заснаваў бровар.
Такім чынам ён вярнуўся да традыцыі, якая ў гарадку сягала XVІІ стагодзьдзя. Бровар Бюхнэра стаў вядомым дзякуючы выдатнаму сьветламу й цёмнаму піву баварскага тыпу, а таксама выдатнаму ліманаду.
Да Першай сусьветнай вайны завод выпускаў нават да 8 тысяч гекталітраў напояў у год. Аднак наступныя гады прайшлі пад знакам крызысу. Пасьля 1945 году бровар перанялі й нацыяналізавалі польскія ўлады. Неўзабаве новыя ўладальнікі адмовіліся ад вытворчасьці піва на карысьць газаваных і мінэральных водаў, фруктовых сокаў, а таксама тоніку. У рэшце рэшт і ад гэтай вытворчасьці яны адмовіліся.
Стагодзьдзі таму Сьмігель быў вядомы сваёй шматкультурнасьцю. Тут пражывалі каталікі, пратэстанты, габрэі й польскія браты, якіх інакш называлі арыянамі.
У сярэдзіне XVІ стагодзьдзя арыяны выйшлі з польскага кальвінскага касьцёла. Яны аспрэчвалі догмат Сьвятой Тройцы, адмаўляліся служыць у войску й выказваліся за далёкасяжную роўнасьць. Менавіта таму іхная супольнасьць дазваляла жанчынам прапаведаваць у сьвятынях. Напыканцы XVI і пачатку XVII стагодзьдзяў Сьмігель стаў адным з самых важных цэнтраў арыянаў у Польшчы. Польскія браты мелі тут сваю супольнасьць, школу й касьцёл. Аднак неўзабаве заняліся палітыкай, якая давяла іх да няшчасьця. За ўдзел у размовах пра падзел Польшчы, яны былі выдаленыя з краіны.
Ад знаходжаньня арыянаў у горадзе практычна не засталося ніякіх сьлядоў. Іх сьвятыня згарэла падчас пажару ў 1634 годзе. Не захаваліся арыянскія могілкі. Няшмат больш засталося таксама пасьля мясцовых габрэяў. Апошнія зь іх пакінулі горад у 1930 годзе. Габрэйскія могілкі зьнішчылі гітлераўцы. У былой сынагозе да вайны дзейнічала школа, а цяпер там месьціцца крама й кватэры. Захаваўся толькі пахаронны дом.
Могілкі й былая царква, цяпер пераўтвораная ў каталіцкі касьцёл, засталіся ў сваю чаргу пасьля пратэстантаў. Цяпер гэта адзін з трох касьцёлаў у горадзе. Дарэчы, у касьцёле сьвятога Віта з 1769 году можна палюбавацца скульптурамі, якія выканалі вучні выдатнага гатычнага скульптара Віта Ствоша.
У сярэднявеччы Сьмігель быў адным з самых важных гарадоў у рэгіёне. Аднак яго разьвіцьцё затармазілі чарговыя пажары, у тым ліку самы вялікі, які адбыўся ў 1814 годзе. Немалое значэньне мела таксама рашэньне прускіх уладаў пракласьці чыгуначную лінію з Познані ва Вроцлаў у абыход гарадка.
Сымбалем гораду зьяўляюцца ветракі. Ад іх хутчэй за ўсё ўзялася назва Сьмігель. Паводле легенды, у горадзе й ваколіцы працавала 99 ветракоў і ніколі не ўдавалася перавысіць гэтую колькасьць – калі будавалі новы вятрак, нейкі іншы ў гэтым часе гарэў. Па сёньняшні дзень захаваліся два ветраныя млыны – Сэрвацы (Serwacy) й Панкрацы (Pankracy). Яны зьяўляюцца адной з галоўных мясцовых славутасьцяў.
Сьмігель таксама можа пахваліцца гістарычнай гарадзкой інфраструктурай. Першая сыстэма водазабесьпячэньня была тут пабудаваная ў 1576 годзе. Па сёньняшні дзень адным з найбольш характэрных элемэнтаў горада зьяўляецца воданапорная вежа з пачатку XX стагодзьдзя вышынёй у амаль 50 мэтраў. Магутны танк вежы быў дастаўлены ў горад у частках з Бэрліна.
У 1902 годзе быў пабудаваны мясцовы газавы завод, цяпер унесены ў сьпіс аб’эктаў Музэя тэхнікі ў Варшаве. На працягу многіх гадоў завод пастаўляў газ ня толькі ў жылыя дамы, але таксама да вулічных ліхтароў.
Аднак сапраўднай жамчужынай гораду зьяўляецца вузкакалейка, якая была здадзеная ў эксплёатацыю ў 1900 годзе й дзейнічала з перапынкамі да 2010 году. Цяпер яна возіць турыстаў.
аз

Запрашаю ў Сьмігель (Śmigiel) – горад у Вялікапольшчы, распаложаны ў 60 кілямэтрах на паўднёвы захад ад Познані. Некалькі стагодзьдзяў таму тут пражывалі прадстаўнікі чатырох веравызнаньняў, а на навакольных узгорках працавалі шматлікія ветраныя млыны, якія інакш называюць ветракамі. Па сёньняшні дзень у гарадку Сьмігель сьляды мінулага можна ўбачыць амаль на кожным кроку.

Тым, хто памятае часы ПНР, Сьмігель атаясамліваецца перш за ўсё зь легендарным напоем „Tonic 76”, які вырабляў „Вялікапольскі завод па вытворчасьці газаваных водаў”. Аднак будынак завода мае багацейшую традыцыю. Ён быў пабудаваны ў канцы XIX стагодзьдзя Леанардам Бюхнэрам (Leonard Büchner), які прыбыў сюды з Баварыі й заснаваў бровар.

Такім чынам ён вярнуўся да традыцыі, якая ў гарадку сягала XVІІ стагодзьдзя. Бровар Бюхнэра стаў вядомым дзякуючы выдатнаму сьветламу й цёмнаму піву баварскага тыпу, а таксама выдатнаму ліманаду.

Да Першай сусьветнай вайны завод выпускаў нават да 8 тысяч гекталітраў напояў у год. Аднак наступныя гады прайшлі пад знакам крызысу. Пасьля 1945 году бровар перанялі й нацыяналізавалі польскія ўлады. Неўзабаве новыя ўладальнікі адмовіліся ад вытворчасьці піва на карысьць газаваных і мінэральных водаў, фруктовых сокаў, а таксама тоніку. У рэшце рэшт і ад гэтай вытворчасьці яны адмовіліся.

Стагодзьдзі таму Сьмігель быў вядомы сваёй шматкультурнасьцю. Тут пражывалі каталікі, пратэстанты, габрэі й польскія браты, якіх інакш называлі арыянамі.
У сярэдзіне XVІ стагодзьдзя арыяны выйшлі з польскага кальвінскага касьцёла. Яны аспрэчвалі догмат Сьвятой Тройцы, адмаўляліся служыць у войску й выказваліся за далёкасяжную роўнасьць. Менавіта таму іхная супольнасьць дазваляла жанчынам прапаведаваць у сьвятынях.

Напыканцы XVI і пачатку XVII стагодзьдзяў Сьмігель стаў адным з самых важных цэнтраў арыянаў у Польшчы. Польскія браты мелі тут сваю супольнасьць, школу й касьцёл. Аднак неўзабаве заняліся палітыкай, якая давяла іх да няшчасьця. За ўдзел у размовах пра падзел Польшчы, яны былі выдаленыя з краіны.

Капліца
Капліца на пратэстанцкіх могілках, Сьмігель. By MOs810 - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org /w/ index.php?curid=8838601

Ад знаходжаньня арыянаў у горадзе практычна не засталося ніякіх сьлядоў. Іх сьвятыня згарэла падчас пажару ў 1634 годзе. Не захаваліся арыянскія могілкі. Няшмат больш засталося таксама пасьля мясцовых габрэяў. Апошнія зь іх пакінулі горад у 1930 годзе. Габрэйскія могілкі зьнішчылі гітлераўцы. У былой сынагозе да вайны дзейнічала школа, а цяпер там месьціцца крама й кватэры. Захаваўся толькі пахаронны дом.

Могілкі й былая царква, цяпер пераўтвораная ў каталіцкі касьцёл, засталіся ў сваю чаргу пасьля пратэстантаў. Цяпер гэта адзін з трох касьцёлаў у горадзе. Дарэчы, у касьцёле сьвятога Віта з 1769 году можна палюбавацца скульптурамі, якія выканалі вучні выдатнага гатычнага скульптара Віта Ствоша.

У сярэднявеччы Сьмігель быў адным з самых важных гарадоў у рэгіёне. Аднак яго разьвіцьцё затармазілі чарговыя пажары, у тым ліку самы вялікі, які адбыўся ў 1814 годзе. Немалое значэньне мела таксама рашэньне прускіх уладаў пракласьці чыгуначную лінію з Познані ва Вроцлаў у абыход гарадка.

Ветраны
Ветраны млын. By Didablyou - Praca własna, CC BY 2.5, https://commons.wikimedia.org/w/ index.php?curid=2047607

Сымбалем гораду зьяўляюцца ветракі. Ад іх хутчэй за ўсё ўзялася назва Сьмігель. Паводле легенды, у горадзе й ваколіцы працавала 99 ветракоў і ніколі не ўдавалася перавысіць гэтую колькасьць – калі будавалі новы вятрак, нейкі іншы ў гэтым часе гарэў. Па сёньняшні дзень захаваліся два ветраныя млыны – Сэрвацы (Serwacy) й Панкрацы (Pankracy). Яны зьяўляюцца адной з галоўных мясцовых славутасьцяў.

Сьмігель таксама можа пахваліцца гістарычнай гарадзкой інфраструктурай. Першая сыстэма водазабесьпячэньня была тут пабудаваная ў 1576 годзе. Па сёньняшні дзень адным з найбольш характэрных элемэнтаў горада зьяўляецца воданапорная вежа з пачатку XX стагодзьдзя вышынёй у амаль 50 мэтраў. Магутны танк вежы быў дастаўлены ў горад у частках з Бэрліна.

У 1902 годзе быў пабудаваны мясцовы газавы завод, цяпер унесены ў сьпіс аб’эктаў Музэя тэхнікі ў Варшаве. На працягу многіх гадоў завод пастаўляў газ ня толькі ў жылыя дамы, але таксама да вулічных ліхтароў.

Аднак сапраўднай жамчужынай гораду зьяўляецца вузкакалейка, якая была здадзеная ў эксплёатацыю ў 1900 годзе й дзейнічала з перапынкамі да 2010 году. Цяпер яна возіць турыстаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт