Зоркі з мэтрыкай 60 плюс не сыходзяць у цень
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
08.06.2018 12:12
Дэманструе гэта Джэйн Фонда і Даян Кітан, а ў Польшчы Гэлена Наровіч.
Плякат фільму Book Club
На экране, на сцэне, на паказе моды яны дэманструюць, што надалей бяруць ад жыцьця ўсё, што хочуць. Жанчыны пакаленьня 60 плюс зразумелі, што яны самі для сябе важныя.
Джэйн Фонда не хавае, што папраўляе сабе твар з дапамогай скальпэля, але піянэрка аэробікі гадамі клапоціцца пра сваё цела, займаючыся рэгулярна гімнастыкай, і надалей здымаецца ў кіно, апошні яе фільм – «Кніжны клюб» (Book Club).
Даян Кітан, на некалькі гадоў маладзейшая за Фонду, даўно перакрочыла 70, і надалей заражае энэргіяй і не сыходзіць з экрану.
У Польшчы падобнае захапленьне выклікае Гэлена Наровіч (Helena Norowicz). Сёньня былой акторцы 83 гады. Апошнія тры гады яе прозьвішча і твар ведаюць людзі маладога пакаленьня. Наровіч пайшла на пэнсію з тэатра, калі ёй споўнілася 68, шпацыры, дача... і раптам нечаканы паварот. Калі акторцы споўнілася 80 гадоў, яе знайшоў для сябе сьвет моды і тэатар. Праектанты Bohoboco запрасілі Наровіч стаць іх мадэльлю. Яна вярнулася на сцэну варшаўскага тэатру Драматычны і ў мінулым годзе зьнялася ў кінафільме. У інтэрвію Наровіч падкрэсьлівае, што яна палюбіла свае маршчынкі, калі стала немагчыма ад іх пазбавіцца, і заўважае, што зьяўляецца натхненьнем для людзей.
Sieci/Jolanta Gajda-Zadworna/яс