Logo Polskiego Radia
Print

Навуковы экспэрымэнт у пошуках несумленных выданьняў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 23.03.2017 13:51
Аўтары хацелі праверыць, ці навуковыя часопісы прымуць у рэдакцыю чалавека, які існуе толькі ў інтэрнэце.
www.pixabay.com

Польскія навукоўцы правялі прыватнае сьледзтва, каб праверыць сумленнасьць некаторых міжнародных навуковых часопісаў. Вынікі экспэрымэнту-правакацыі публікуе тыднёвік «Nature».

Аўтары хацелі праверыць, ці навуковыя часопісы прымуць у сваю рэдакцыю чалавека, які зьяўляецца гэтак званым аватарам – існуе толькі ў інтэрнэце. Яны стварылі неіснуючага доктара псыхалёгіі Анну О.Шуст і выслалі яе дадзеныя ў 360 навуковых часопісаў. 48 з іх згадзіліся прыняць такога чалавека ў свой рэдакцыйны калектыў, каб ён пільнаваў інтарэсы дадзенага выданьня. Трэба сказаць, што бальшыня часопісаў бярэ грошы за публікацыю артыкулаў. Аўтары дасьледаваньняў перасьцерагаюць студэнтаў, навукоўцаў ды ўрады перад такімі несумленнымі выданьнямі.

Паводле словаў аднаго з аўтараў экспэрымэнту доктара Эмануэля Кульчыцкага з Познані, гэтак званая пост-праўда паяўляецца ўжо ня толькі ў некаторых СМІ, але таксама ў навуковых выданьнях.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт