«Антывірус Касперскага» ствараў фальшывыя вірусы
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
24.08.2015 12:12
Праз мадэрнізацыю антывірусных алгарытмаў такі тып атак ужо неактуальны.
Int
Цягам некалькіх год ён падманваў карыстальнікаў і канкурэнтаў, распавялі Reuters былыя супрацоўнікі «Лябараторыі Касперскага».
Больш за 10 год «Касперскі» пазначаў для канкурэнтаў «здаровыя» файлы як файлы зь вірусамі. Канкурэнты пачыналі ўспрымаць такія файлы як вірусы — і выдаляць іх у карыстальнікаў. Некаторыя атакі санкцыянаваў асабіста заснавальнік кампаніі Яўген Касперскі.
Сьцьвярджаецца, што атака была скіраваная на Microsoft, AVG, Avast і іншых канкурэнтаў «Касперскага». Пік атак прыйшоўся на 2009-2013 гады.
Экс-супрацоўнікі «Касперскага» кажуць, што тыднямі і месяцамі працавалі над тым, каб дасьледаваць працу канкурэнтаў і знайсьці спосаб іх «падставіць». Кампаніі-распрацоўнікі антывірусаў дзеляцца адна з адной інфармацыяй пра вірусныя пагрозы, прадстаўляюць такую інфармацыю ў агульную базу.
Менавіта гэтым, як сьцьвярджаецца, скарысталіся зламысьнікі. Напрыклад, файл драйвэра зь невялікай зьменай трапляў у базу вірусаў — канкурэнты маглі ўспрыняць за вірус і звычайны драйвер, выдаліць яго і нашкодзіць працы камп’ютара.
«Лябараторыя Касперскага» абвяргае факт такіх дзеяньняў, але адзначае, што сутыкалася з пазначэньнем здаровых файлаў як вірусаў. Такія выпадкі пацьвердзілі і яе канкурэнты, але не пракамэнтавалі датычнасьць «Касперскага» да атак. Праз мадэрнізацыю антывірусных алгарытмаў такі тып атак ужо неактуальны.
эб/nn.by