Logo Polskiego Radia
Print

Інфэкцыі — ад пацяпленьня

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 22.02.2015 06:26
Непадкантрольнае распаўсюджваньне інфэкцый навукоўцы зьвязалі з глябальным пацяпленьнем.
fot. sxc.hu/public domain


На думку навукоўцаў, маштабныя кліматычныя зьмены, якія адбываюцца на плянэце, прывядуць да хутчэйшага распаўсюджваньня інфэкцый на тэрыторыях, дзе раней такія захворваньня не назіраліся.

Раней навукоўцы меркавалі, што паразітам для таго, каб прыстасавацца да арганізму новага гаспадара, патрэбны працяглы час. Вучоныя лічылі, што неабходныя для адаптацыі зьмены могуць займаць нават каля ста гадоў.

Апошнія досьледы паказваюць, што паразіты здольныя прывыкнуць да новых умоў значна хутчэй, а глабальнае пацяпленьне яшчэ больш гэтаму спрыяе.

У сваёй працы навукоўцы назіралі зьмены арэалаў пражываньня некаторых паразітаў як у трапічных раёнах Зямлі, так і ў халодных арктычных закутках. Так, напрыклад, навукоўцы зафіксавалі пранікненьне некаторых паразітычных круглых чарвякоў (нематод) з паўднёвых тэрыторый на поўнач, дзе яны знайшлі новых гаспадароў (на поўначы Канады).

Па словах навукоўцаў, зайважаныя імі зьмены адбыліся за апошнія 30 гадоў. Спэцыялісты ў сваім дасьледаваньні зрабілі выснову, што чалавек можа не пасьпець справіцца з высокай хуткасьцю распаўсюджваньня паразітаў і іншых шкодных арганізмаў.

У якасьці прыкладу яны прыводзяць ліхаманку Эбола, распаўсюджваньне якой у значнай ступені абмяжоўваюць рэгіянальныя кліматычныя асаблівасьці іншых (не афрыканскіх) рэгіёнаў Зямлі. У выпадку, калі зьмены клімату будуць адбывацца занадта хутка, спыніць распаўсюджваньне новых захворваньняў будзе ўсё складаней, адзначаюць навукоўцы.

эб/ lenta.ru

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт