Logo Polskiego Radia
Print

100 невядомыx курганоў пад Шчэцінам

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 15.08.2014 14:14
У лесе каля вёскі Струмяны на ўсход ад Шчэціна навукоўцы выявілі больш за 100 раней невядомых курганоў.


- Курганоў, магчыма, было больш, але некаторыя, верагодна, былі зьнішчаныя падчас прац у лясаx, - кажа Гжэгаж Шаляст, асьпірант катэдры архэалёгіі Шчэцінскага ўнівэрсытэту.

Дасьледнік выявіў 114 рэгулярных курганоў, якія ўтвараюць тры асобныя кластары, памерамі каля 6-8 м у дыямэтры і 0,4-0,7 м у вышыню.

Ліпеньскія раскопкі пад кіраўніцтвам праф. Гжэгажа Даманьскага пацьвердзілі, што курганы былі насыпаныя людзьмі. На жаль, сёньня немагчыма дакладна вызначыць час іх узьнікненьня, - кажа Шаляст.

Далейшы аналіз дадзеных, атрыманых у выніку паветранага лязэрнага сканаваньня ваколіц, прынёс яшчэ больш цікавых для навукоўцаў дэталяў. Аказалася, што на другім баку ракі Іна, у адлегласьці каля 3 км, разьмешчаныя значна большыя курганы. Сваімі памерамі яны дасягаюць 10-25 м у дыямэтры і вышыні ў 3 да 5 м. Верагодна, іх можна зьвязаць з працаю Марціна Ўэгрмана – дасьледніка гісторыі Памераніі, які ў 1894 г. напісаў аб тым, што пастар Югр з Пачэрніна перадаў у музэй керамічныя пасудзіны з навакольных магіл-курганоў. Да сёньняшняга дня іх месцазнаходжаньня заставалася невядомым, кажа Шаляст, які, магчыма, знайшоў іх.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт