Logo Polskiego Radia
Print

Як ветракі сталі яблыкам разладу

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 23.05.2014 17:09
  • 2014.05.23.mp3
Мэрыя Калабжэгу супраць ветрапарку, які сапсуе краявіды ў курортнай мясцовасьці.

/


Праграму Нямеччыны дасягнуць 80% долі энэргіі з аднаўляльных крыніц у 2050 г. многія экспэрты лічаць як мінімум шалёнай ідэяй. Тым ня менш, бягучыя вынікі паказваюць, што гэта ня жарт. Польшча як мантру паўтарае, што неабходна пераймаць досьвед сваіх заходніх суседзяў. Але, як паказвае практыка, усіх задаволіць немагчыма. І так у Калабжэгу ветракі сталі яблыкам разладу.

У дадзены момант каля 25% нямецкай энэргіі паступае з аднаўляльных крыніц і іх доля пастаянна расьце. Прычынай рэзкай зьмены нямецкай энэргетычнай палітыкі стаў, сярод іншага, выбух атамнай электрастанцыі ў Фукусіме. Нямеччына неадкладна закрыла амаль палову сваіх атамных электрастанцый, а да 2022 году плянуе зачыніць усе астатнія. Акрамя таго, існуе плян адмовіцца ад вугалю, газу і нафты, каб у 2050 годзе колькасьць энэргіі з аднаўляльных крыніц пакрывала 80% патрэбаў.

Нельга забываць, што попыт на электраэнэргію ў сучасных разьвітых грамадзтвах пастаянна расьце, аднак Нямеччына прыкладае ўсе намаганьні, каб ажыцьцявіць задуманае. У рэалізацыі пастаўленай задачы ўдзельнічае ня толькі ўрад, але і сусьветна вядомыя навукова-дасьледчыя цэнтры, якія распрацоўваюць новыя фотаэлектрычныя панэлі, ветравыя турбіны і батарэі, каб яны былі больш танныя, больш трывалыя і энэргаёмістыя, каб іх можна было пасьпяхова ўсталёўваць у электрычных аўтамабілях.

Неабходнасьць разьвіваць энэргетыку з аднаўляльных крыніц бачаць і польскія ўлады. На мясцовым узроўні энэргія, атрыманая з аднаўляльных прыродных рэсурсаў, можа быць больш выгадным рашэньнем, зазначае былы прэм’ер-міністар Польшчы, старшыня Фундацыі „Польскі эканамічны кангрэс” Вальдэмар Паўляк.

В. Паўляк: Калі казаць пра выкарыстаньне аднаўляльных крыніц энэргіі на мясцовым узроўні, то гэта можа даць лепшы эфэкт, чым будова атамнай электрастанцыі, бо гэта будуць рэальныя месцы працы ў мясцовых супольнасьцях.

А вось адзін з прыкладаў рэалізацыі энэргетычных праектаў.

На вёсцы пад Калабжэгам плянуецца будова ветрапарку. Інвэстыцыю рэалізуюць мясцовыя ўлады, але паколькі ветрапарк стане ля самай гарадзкой лініі, свой пратэст унесла мэрыя Калабжэгу.

Інфармацыя аб плянах разьмяшчэньня ветракоў дайшла да муніцыпалітэту і, у прыватнасьці, да Камітэту па санаторных праектах Гарадзкой рады. Ветрапарк будзе будавацца ў вёсках непадалёк ад горада, на паўднёвым яго баку. У выніку ўжо на ўезьдзе ў курортную мясцовасьць турыстаў будзе вітаць лес шчоглаў, абураецца Данута Адамска-Чэпчыньска, старшыня камітэту па санаторных праектах Гарадзкой рады Калабжэгу. Яна пераканая, што ў курортна-санаторнай зоне не павінна быць ні ветракоў, ні якіx-колечы іншыx высокіx будоўляў, якія псуюць краявід.

Д. Адамска-Чэпчыньска: Я ў жаху. У курортна-санаторнай зоне не павінна быць ветракоў. Гэта ж высокія будоўлі, іх будзе здалёк бачна. Яны сапсуюць санаторны пэйзаж. Курортная зона, аточаная ветракамі, страціць сваю каштоўнасьць.

Сябры камітэту па санаторных праектах зьвярнуліся да прэзыдэнта горада з просьбай выступіць супраць разьмяшчэньня ветракоў пад Калабжэгам.

Сябра рады: Каб ён заблякаваў будову ветрапаркаў на ўскрайку гораду. Гэтыя тэрыторыі прызнаныя асабліва каштоўнымі для нашай курортна-санаторнай зоны, хоць яны і знаходзяцца за лініяй гораду.


Жыхары Калабжэгу ўжо цяпер бачаць са сваіх вокнаў ветракі, хоць яны разьмешчаныя далёка ад рысы гораду. На ветракі прама пад вокнамі ніхто ня згодзіцца, падкрэсьлівае Рышард Шуфэль, старшыня гарадской рады Калабжэгу і сябра яе камітэту па санаторных праектах. На яго думку, ветрапаркі псуюць імідж горада.

Р. Шуфэль: Калі казаць пра будучыню гораду, пра тое, які мы горад, і якім хочам быць, то на гэта ніколі ня будзе згоды. Недапушчальна так зьнішчаюць імідж Калабжэгу.

Аднаўляльныя крыніцы энэргіі не капрыз, ня мода — гэта будучыня энэргетычнага сэктару. Самая вялікая праблема ў Польшчы — гэта адсутнасьць закону аб аднаўляльныx крыніцаx энэргіі, над якім урад працуе ўжо больш за тры гады. Безь яго няма цэнтралізавай працэдуры выдачы дазволаў на ўстаноўкі, якія выкарыстоўваюць сілы натуральных прыродных рэсурсаў.

эб

Як ветракі сталі яблыкам разладу

Мэрыя Калабжэгу супраць ветрапарку, які сапсуе краявіды ў курортнай мясцовасьці.

Праграму Нямеччыны дасягнуць 80% долі энэргіі з аднаўляльных крыніц у 2050 г. многія экспэрты лічаць як мінімум шалёнай ідэяй. Тым ня менш, бягучыя вынікі паказваюць, што гэта ня жарт. Польшча як мантру паўтарае, што неабходна пераймаць досьвед сваіх заходніх суседзяў. Але, як паказвае практыка, усіх задаволіць немагчыма. І так у Калабжэгу ветракі сталі яблыкам разладу.

У дадзены момант каля 25% нямецкай энэргіі паступае з аднаўляльных крыніц і іх доля пастаянна расьце. Прычынай рэзкай зьмены нямецкай энэргетычнай палітыкі стаў, сярод іншага, выбух атамнай электрастанцыі ў Фукусіме. Нямеччына неадкладна закрыла амаль палову сваіх атамных электрастанцый, а да 2022 году плянуе зачыніць усе астатнія. Акрамя таго, існуе плян адмовіцца ад вугалю, газу і нафты, каб у 2050 годзе колькасьць энэргіі з аднаўляльных крыніц пакрывала 80% патрэбаў.

Нельга забываць, што попыт на электраэнэргію ў сучасных разьвітых грамадзтвах пастаянна расьце, аднак Нямеччына прыкладае ўсе намаганьні, каб ажыцьцявіць задуманае. У рэалізацыі пастаўленай задачы ўдзельнічае ня толькі ўрад, але і сусьветна вядомыя навукова-дасьледчыя цэнтры, якія распрацоўваюць новыя фотаэлектрычныя панэлі, ветравыя турбіны і батарэі, каб яны былі больш танныя, больш трывалыя і энэргаёмістыя, каб іх можна было пасьпяхова абсталёўваць у электрычных аўтамабілях.

Неабходнасьць разьвіваць энэргетыку з аднаўляльных крыніц бачаць і польскія ўлады. На мясцовым узроўні энэргія, атрыманая з натуральных прыродных рэсурсаў, можа быць больш выгадным рашэньнем, зазначае былы прэм’ер-міністар Польшчы, старшыня Фундацыі „Польскі эканамічны кангрэс” Вальдэмар Паўляк.

В. Паўляк: Калі казаць пра выкарыстаньне аднаўляльных крыніц энэргіі на мясцовым узроўні, то гэта можа даць лепшы эфэкт, чым будова атамнай электрастанцыі, бо гэта будуць рэальныя месцы працы ў мясцовых супольнасьцях.

А вось адзін з прыкладаў рэалізацыі энэргетычных праектаў.

На вёсцы пад Калабжэгам плянуецца будова ветрапарку. Інвэстыцыю рэалізуюць мясцовыя ўлады, але паколькі ветрапарк стане ля самай гарадзкой лініі, свой пратэст унесла мэрыя Калабжэгу.

Інфармацыя аб плянах разьмяшчэньня ветракоў дайшла да муніцыпалітэту і, у прыватнасьці, да Камітэту па санаторных праектах Гарадзкой рады. Ветрапарк будзе будавацца ў вёсках непадалёк ад горада, на паўднёвым яго баку. У выніку ўжо на ўезьдзе ў курортную мясцовасьць турыстаў будзе вітаць лес шчоглаў, абураецца Данута Адамска-Чэпчыньска, старшыня камітэту па санаторных праектах Гарадзкой рады Калабжэгу. Яна пераканая, што ў курортна-санаторнай зоне не павінна быць ні ветракоў, ні якіx-колечы іншыx высокіx будоўляў, якія псуюць краявід.

Д. Адамска-Чэпчыньска: Я ў жаху. У курортна-санаторнай зоне не павінна быць ветракоў. Гэта ж высокія будоўлі, іх будзе здалёк бачна. Яны сапсуюць санаторны пэйзаж. Курортная зона, аточаная ветракамі, страціць сваю каштоўнасьць.

Сябры камітэту па санаторных праектах зьвярнуліся да прэзыдэнта горада з просьбай выступіць супраць разьмяшчэньня ветракоў пад Калабжэгам.

Сябра рады: Каб ён заблякаваў будову ветрапаркаў на ўскрайку гораду. Гэтыя тэрыторыі прызнаныя асабліва каштоўнымі для нашай курортна-санаторнай зоны, хоць яны і знаходзяцца за лініяй гораду.

Жыхары Калабжэгу ўжо цяпер бачаць са сваіх вокнаў ветракі, хоць яны разьмешчаныя далёка ад рысы гораду. На ветракі прама пад вокнамі ніхто ня згодзіцца, падкрэсьлівае Рышард Шуфэль, старшыня гарадской рады Калабжэгу і сябра яе камітэту па санаторных праектах. На яго думку, ветрапаркі псуюць імідж горада.

Р. Шуфэль: Калі казаць пра пляны на будучыню гораду Калобжэг, пра тое, які мы горад, і якім хочам быць, то на гэта ніколі ня будзе згоды. Недапушчальна так зьнішчаюць імідж Калабжэгу.

Аднаўляльныя крыніцы энэргіі не капрыз, ня мода — гэта будучыня энэргетычнага сэктару. Самая вялікая праблема ў Польшчы — гэта адсутнасьць закону аб аднаўляльныx крыніцаx энэргіі, над якім урад працуе ўжо больш за тры гады. Безь яго няма цэнтралізавай працэдуры выдачы дазволаў на ўстаноўкі, якія выкарыстоўваюць сілы натуральных прыродных рэсурсаў.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт