Будучыня польскага вугалю ў якасьці крыніцы энэргіі будзе залежыць ад цаны, якую трэба будзе заплаціць за права на выкіды СО2, а таксама ад разьвіцьця тэхналёгіі захоўваньня вуглякіслага газу. Гэтак вынікае з аналізу, прадстаўленага ў чацьвер сябрам польскай парляменцкай камісіі па справах энэргіі і сыравіны.
Як сьвечыць аналіз Інстытуту гаспадараньня мінэральнай і энэргетычнай сыравінай Акадэміі навук, пастаўка каменнага вугалю пасьля 2020 года ў Польшчы будзе залежаць ад будучай палітыкі па ахове клімату ды разьвіцьця вугальнага сэктару. Пры нізкіх коштах выкідаў вуглякіслага газу і далейшым разьвіцьці вугальных кампаній у 2050 г. здабыча складзе 44 млн. тон у год. У той жа час, калі краіна адмовіцца ад разьвіцьця вугальнай прамысловасьці і сэктар прыйдзе ў заняпад, прыкладна з 2030 г. палякам давядзецца імпартаваць вугаль з-за мяжы, падкрэсьліваецца ў аналізе. У канчатковым рахунку, у 2050 годзе імпарт можа скласьці палову аб’ёму неабходнай сыравіны.
Як адзначаюць аўтары дакумэнту, выкарыстаная падчас яго падрыхтоўкі мадэль уключае ў сябе некалькі зьменных, акрамя коштаў СО2, напрыклад, разьвіцьцё сэктару аднаўляльных крініц энэргіі (АКЭ), наяўнасьць атаму, наяўнасьць або адсутнасьць сланцавага газу. У залежнасьці ад прынятага варыянту, здабыча вугалю ў Польшчы у 2050 годзе вагаецца ў межах ад 10 да 44 млн. тон у год. Акрамя таго, калі не адкрываць новыx радовішчаў, то ў 2050 годзе здабыча бурага вугалю будзе амаль што вычарпаная.
З аналізу Інстытуту гаспадараньня мінэральнай і энэргетычнай сыравінай Акадэміі навук вынікае, што разам з прыходам у Польшчу атамнай энэргіі зьнізіцца попыт на каменны вугаль і новыя ўстаноўкі, якія будуць выкарыстоўваць гэтую сыравіну. У сваю чаргу зьяўленьне сланцавага газу, нават у вялікай колькасьці, не прывядзе да масавага пераходу на газавую энэргетыку, таму што яна ўсё роўна будзе даражэйшай за вугальную. Атам, у сваю чаргу, ня будзе мець ніякага ўплыву на выкарыстаньне бурага вугалю.
Наш суразмоўца, намесьнік старшыні Форуму атрымальнікаў электраэнэргіі і газу Кшыштаф Локай кажа, што Польшчы хутчэй за ўсё ня ўдасца ўцячы ад клясычныx установак на вугаль або газ.
К.Локай: Абмежаваньні выкідаў і штучнае павышэньне ўдзелу аднаўляльныx крыніц энэргіі ў энэргетычным балянсе Эўропы і паасобных дзяржаў ня дасьць таннай і бясьпечнай энэргіі. Гэтая энэргія будзе толькі даражэйшай, калі ўлічыць рост платы за выкіды вуглякіслага газу і большыя выдаткі, якія патрэбныя для атрыманьня энэргіі з аднаўляльных крыніц. І гэтая энэргія ня будзе бясьпечнай, таму што энэргетычная бясьпека – гэта гарантаваньне паставак у неабходным аб’ёме. Усім добра вядома, што энэргія з аднаўляльных крыніц нестабільная, бо бывае, што вецер ня дзьме, неба пакрываецца хмарамі, а біямаса можа скончыцца. Таму, каб гарантаваць энэргетычную бясьпеку, побач з крыніцамі аднаўляльнай энэргіі неабходна ставіць клясычныя ўстаноўкі на вугаль або газ.
Кшыштаф Локай адзначае, што Польшча можа скараціць удзел вугалю ў энэргетычным балянсе, хоць на гэта патрэбныя час і сродкі.
К.Локай: Для гэтага патрэбныя найперш час, а па-другое, вялікія інвэстыцыйныя ўкладаньні, бо ў Польшчы вельмі шмат састарэлых крыніц цяпла і энэргіі. Іх трэба або мадэрнізаваць, або замяняць новымі крыніцамі энэргіі. Можна спабаваць іх замяняць крыніцамі, якія працуюць на газе, біямасе або якойсьці іншай сыравіне, аднак заўсёды застаецца нейкае „але”. У выпадку газу – гэта цана, газ дарагое паліва і ў нас няма яго лішкаў на рынку. Польшча, калі казаць пра газ, захоўвае балянс. Калі разьвіваць газавыя ўстаноўкі, то трэба пачаць з пошуку новых крыніц паставак сыравіны. Усе чакаюць адкрыцьця газапорту ў Сьвінавуйсьці. У газавай сетцы адкрываюцца новыя спалучэньні з Чэхіяй, з Захадам, але ўсё гэта наперадзе. Біямаса, у сваю чаргу, можа хутка вычэрпвацца. Калі ж мы абярэм мадэрнізацыю вугальных установак, мы можам скараціць выкіды СО2. Старыя ўстаноўкі нізкаэфэктыўныя, да 30%. Эфэктыўнасьць сучаснай устаноўкі складае 40-45%. Такім чынам мы можам вырабляць тую самую колькасьць энэргіі на тым самым паліве, а пры гэтым мы скарачаем выкіды.
Паводле прадстаўленага ў парлямэнце аналізу, у сцэнары высокіх коштаў на СО2 адбываецца значнае зьніжэньне попыту на вугаль паміж 2030-м і 2035-м гадамі. У такім выпадку больш выгадна становіцца будаваць новыя атамныя электрастанцыі, але за кошт газавай энэргіі. У сваю чаргу новыя вугальныя блёкі будуць больш выгаднымі толькі дзякуючы ўстаноўкам ССS, якія ўлоўліваюць і захоўваюць вуглякіслы газ.
Такім чынам, посьпех газу выключае разьвіцьцё горнай прамысловасьці, у той жа час бяз газу дамінаваць будуць атам і вугаль. Без установак ССS каменны і буры вугаль зьнікаюць, а калі будзе разьвівацца тэхналёгія ССS, то трэба рыхтавацца да разьвіцьця горназдабыўной прамысловасьці.
эб
Будучыня польскага вугалю залежыць ад коштаў на СО2

Кшыштаф Локай адзначае, што Польшча можа скараціць удзел выгалю ў энэргетычным балянсе, хоць на гэта патрэбныя час і сродкі.