Twitter адкрые свае архівы для навукоўцаў
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
06.02.2014 09:45
Сэрвіс мікраблёгаў Twitter прадставіць навукоўцам доступ да архіваў кампаніі.
Інфармацыя аб гэтым 5 лютага зьявілася на афіцыйным блёгу сацыяльнай сеткі.
У межах праграмы, якая атрымала назву Twitter Data Grants, зьвесткі аб паведамленьнях карыстальнікаў, якія захоўваюцца на сэрвэрах Twitter, атрымаюць для аналізу некалькі досьледных арганізацый. Падаць заяўку ўдзел у праграме можна да 15 сакавіка.
Паводле прадстаўнікоў сацыяльнай сеткі, адкрыцьцё доступу да бібліятэкі дазволіць навукоўцам прааналізаваць мноства важных навуковых праблем. «Кожны дзень з дапамогай сэрвісу адпраўляецца больш за 500 мільёнаў твітоў. Гэты велізарны масіў інфармацыі можна выкарыстоўваць у самых розных досьледах - ад вывучэньня праблем аховы здароўя да вывучэньня рэакцыі людзей на надыход новага года», - сьвярджае Twitter. У якасьці прыкладаў кіраўніцтва рэсурсу прыводзіць, у прыватнасьці, працу, апублікаваную навукоўцамі з Унівэрсытэту Джона Хопкінса. Дасьледнікі выкарысталі твіты для прадказаньня патэнцыйна небясьпечных эпідэмій грыпу.
Доступ да сваіх архіваў Twitter адкрывае ўпершыню. Раней навукоўцы маглі працаваць з толькі з агульнадаступнымі дадзенымі сацыяльнай сеткі. Акрамя таго, атрымаць статыстычную інфармацыю сэрвісу мікраблёгаў можна было праз афіцыйных прадстаўнікоў рэсурсу.
Сэрвіс мікраблёгаў Twitter стартаваў у 2006 годзе. Штомесячная аўдыторыя актыўных карыстачоў гэтай сацыяльнай сеткі перавышае 220 мільёнаў чалавек. Кожны месяц ёй карыстаюцца каля 220 мільёнаў чалавек. Усяго ў Twitter зарэгістравана больш за паўмільярда карыстальнікаў.
эб