Крок наперад у барацьбе зь лішняй вагой
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
06.10.2013 22:12
Навукоўцы вынайшлі антыаксыдант, які ратуе ад атлусьценьня.
Амэрыканскія навукоўцы з Нацыянальнага інстытуту злаякасных новаўтварэньняў у Бэтэсдэ высьветлілі, што ўжываньне антыаксыданта пад назвай тэмпол зьмяняла склад бактэрый у кішачніку грызуноў: бактэрыі тыпу Firmicutes, у прыватнасьці, лактабацылы, замяняліся прадстаўнікамі тыпу Bacteroidetes.
Гэты вынік адпавядае зьвесткам папярэдніх дасьледаваньняў, якія паказалі, што ў людзей і ў мышэй, якія пакутуюць на атлусьценьне, у кішачніку пераважаюць бактэрыі тыпу Firmicutes.
У выніку замены бактэрыяльных "жыхароў" мышы менш таўсьцелі, нягледзячы на тое, што іх трымалі на высокакалярыйнай дыеце.
Як лічаць дасьледнікі, на аснове тэмпола можна стварыць лекі супраць атлусьценьня, аднак яшчэ трэба будзе вывучыць уплыў антыаксыданта на арганізм чалавека.
РИА Новости/эб