Форум карыстальнікаў сынхратроннага выпраменьваньня
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
07.09.2013 08:18
У Сталёвай Волі пройдзе X Нацыянальны сымпозіюм карыстальнікаў сынхратроннага выпраменьваньня.
Важнае для польскай навукі мерапрыемства адбудзеца ў недалёкай будучыні.
З 9 па 11 верасьня ў Сталёвай Волі пройдзе X Нацыянальны сымпозіюм карыстальнікаў сынхратроннага выпраменьваньня. На сустрэчы будзе абмяркоўвацца будаўніцтва сынхратрону і будзе гэта свайго роду падсумаваньне ўдзелу польскіx навукоўцаў у тэхнічным разьвіцьці.
Як падкрэсьліваюць арганізатары, сустрэча адбываецца ў важны час – непасрэдна перад уводам у эксплюатацыю польскай крыніцы сынхратроннага выпраменьваньня.
Гэтая прылада, названая SOLARIS, ствараецца ў Кракаве. Будзе гэта сучасная сынхратронная крыніца электрамагнітнага выпраменьваньня ў шырокім сьпектральным дыяпазоне, ад далёкага інфрачырвонага да цьвёрдага рэнтгенаўскага выпраменьваньня.
У кансорцыюм, які займаецца распрацоўкаю "польскага сынхратрону", уваходзяць прадстаўнікі 35 унівэрсытэтаў і навукова-дасьледчых інстытутаў, з удзелам міжнародных экспэртаў.