Logo Polskiego Radia
Print

Патлумачыць "сьвятло ў канцы тунэля"

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 01.09.2013 07:07
Навукоўцы ўпершыню прасачылі за згасаньнем сыгналаў мазгоў пацукоў непасрэдна перад іх сьмерцю.

Навукоўцы вызначылі, што яркія вобразы, якія бачаць людзі, перажыўшыя клінічную сьмерць, могуць узнікаць з-за павышэньня актыўнасьці нэйронаў. Такія высновы дасьледнікі зрабілі, прасачыўшы за мазгамі дзевяці пацукоў пры дапамозе электраэнцэфалёграфа.

Аўтары досьледаў падключалі энцэфалёграф да галавы грызуна і назіралі за актыўнасьцю нэйронаў у трох станах – падчас анэстэзіі, абуджэньня і клінічнай сьмерці ў выніку штучнага спыненьня сэрца. На зьдзіўленьне біёлягаў, з усімі зьвяркамі адбывалася прыкладна адно і тое ж – праз 30 сэкунд пасьля сьмерці пацукоў у іх мазгах літаральна адбываўся "выбух" нэйроннай актыўнасьці. Частата імпульсаў рэзка павялічвалася, а праца некаторых частак мазгоў сынхранізавалася паміж сабой.

Навукоўцы пакуль ня ведаюць, з чым звязаная падобная актывізацыя мазгоў, аднак яны мяркуюць, што менавіта гэты фэномен можа тлумачыць "сьвятло ў канцы тунэля" і іншых візіяў людзей пры сьмерці. Улічваючы прыроду гама- і тэта-хваляў, цалкам магчыма, што сынхранізацыя працы паасобных частак мазгоў, у якіх нараджаюцца гэтыя хвалі, можа прыводзіць да моцных і вельмі "рэалістычных" галюцынацый. Біёлягі плянуюць праверыць гэтую гіпотэзу ў наступных досьледах з удзелам людзей.

РИА Новости/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт