Аналіз крыві прапанавалі праводзіць лязэрам
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        25.07.2013 16:55
                    
                                 
                
                    
                
                
                    Канадзкія навукоўцы прапанавалі выкарыстоўваць для аналізу крыві фотаакустычны эфэкт.
                
                
                
                
               
                
                         
Ён дазваляе атрымаць інфармацыю пра форму целаў пры дапамозе іх апраменьваньня кароткімі лязэрнымі імпульсамі. Праца апублікаваная ў часопісе  Biophysical Journal, а кораткі яе зьмест прыводзіць ScienceNOW. 
У ходзе дасьледаваньняў навукоўцы апраменьвалі чырвоныя крывяныя цельцы, эрытрацыты, выбліскамі лязэру працягласьцю каля 800 нанасэкунд. Паглынаньне фатонаў прыводзіла да хуткага, хоць і нязначнага награваньня і адпаведнага пашырэньня клетак. У выніку пашырэньня ў пробе ўзьнікалі акустычныя ваганьні — эрытрацыты пачыналі «сьпяваць» зь вельмі высокай частатой, каля 100 мэгагерц. 
Пры малярыі эрытрацыты «разбухаюць», а пры серпавіднаклеткавай анэміі набываюць форму паўмесяца. Аналізуючы гукі, якія выдае проба крыві, аўтары навучыліся адрозьніваць здаровыя эрытрацыты ад крывяных целаў са зьмененай формай. Як паказалі экспэрымэнты, такі аналіз, у адрозьненьне ад стандартнага мікраскапічнага, патрабуе ўсяго некалькі дзясяткаў клетак і праводзіцца вельмі хутка. Недахопам тэхналёгіі зьяўляецца высокі кошт лязэру і немагчымасьць аналізу лейкацытаў, форма якіх мала кажа аб захворваньнях. 
Фотаакустычны эфэкт быў адкрыты Аляксандрам Бэлам ў 1880 годзе, аднак яго шырокае прымяненьне для дасьледаваньняў стала магчымым толькі пасьля стварэньня імпульсных лязэраў.
 
lenta.ru/ эб