Logo Polskiego Radia
Print

Новыя спробы рэгуляцыі сну

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 20.05.2013 17:33
Групе навукоўцаў удалося вылучыць ген, які нясе адказнасць за рэгуляцыю сну.

/

Вядома, што сон зьяўляецца вельмі важным працэсам у жыцьцядзейнасьці любога чалавека. Справа ў тым, што сон рэгулюе вялікую колькасьць як фізіялягічных, гэтак і псыхічных працэсаў.

У сучасным сьвеце парушэньні сну сустракаюцца ўсё часьцей. Натуральна, што ў такіх умовах прагрэсуе шмат розных захворваньняў, менавіта таму генэтычныя мэтады карэкцыі сну змогуць знайсьці даволі шырокае прымяненьне.

Амэрыканскія навукоўцы сьцьвярджаюць, што вылучаны ген адказвае за сон як патрэбу чалавека. Дасьледнікі знайшлі тлумачэньне, чаму адным людзям дастаткова паспаць каля 6 гадзін у суткі, а іншым мала і 10-і. На аснове праведзеных экспэрыментаў было ўстаноўлена, што калі хтосьці хаця б кароткачасова адчуваў нястачу сну, нават калі гэта ня выклікала ў яго фізіялягічнага дыскамфорту, то ў выніку гэта адмоўна адаб'ецца на стане арганізму.

Нават кароткае парушэньне сну можа стаць прычынай сур'ёзных наступстваў для эндакрыннай сыстэмы і галаўнога мозгу. Акрамя таго, гэта таксама адаб'ецца на эмацыйным і псыхічным стане чалавека.

Новы ген, паводле навукоўцаў, мадэлюе мэханіку рэгуляваньня сну. Кажучы іншымі словамі, ён дае магчымасьць ня толькі зьменшыць або павялічыць час сну, але і значна палепшыць яго якасьць. У выніку чалавек пасьля абуджэньня будзе адчуваць сябе бадзёрым і добра адпачыўшым.

Пасьля больш дэталёвага вывучэньня гена і яго функацыянаваньня навукоўцы спадзяюцца, што ім удасца зразумець біялагічны фэномэн сну.

Новы ген, на думку нэўролягаў, ажыцьцяўляе рэгуляцыю працэсаў гамэастазу на біялягічным узроўні.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт