Logo Polskiego Radia
Print

Цунамі можа здарыцца на Жэнэўскім возеры

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 31.10.2012 20:10
Падобны катаклізм ужо наведаў альпійскі басэйн у 563 годзе.

/

Цунамі можа здарыцца ў Жэневе, Лазане ды на ўсім ўзбярэжжы Жэнэўскага возера – папярэджваюць навукоўцы з Жэнэўскага ўнівэрсытэту. Падобны катаклізм ужо наведаў альпійскі басэйн у 563 годзе.

Згадваюць аб ім гістарычныя крыніцы, у тым ліку два летапісы. У прыватнасьці, там апісваецца, як абвалілася гара Таўрэдунум і пахавала вёску, разьмешчнаую ў яе падножжа. Апроч гэтага прамога наступства землятрусу, абвал велізарнай масы глебы парушыў статычнасьць басэйну, у выніку нарадзілася хваля, якая, паводле падлікаў швэйцарскіх дасьледнікаў, у Лазане дасягнула як мінімум 13 м, а ў Жэнэве 8 м вышыні.

Нашыя сучасьнікі з Жэнэўскага ўнівэрсытэту знайшлі пацьверджаньне словаў летапісцаў. У Жэнэўскім возеры, у самай глыбокай яго частцы, дасьледнікі выявілі глыбіну пяску і бруду – 10 км у даўжыню і 5 км у шырыню, а сярэдняя таўшчыня глыбіны – 5 м. Дасьледнікі доўга вывучалі падводныя пласты і выявілі, што пясок і бруд не асядалі на дне возера на працягу дзясяткаў ці соцен гадоў, не нанесла іх плынь рачной вады – глыбіна адразу, як цэласьць, апынулася пад вадою. Іншыя дэталі таксама адпавядалі апісаньням летапісаў.

"Мы не катастрафісты і не збіраемся сеяць панікі, – кажуць жэнэўскія дасьледнікі, – але існуе рызыка зьяўленьня цунамі на беразе Жэнэўскага возера. Жыхары і ўлады рэгіёну павінны мець гэта на ўвазе."
эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт