Logo Polskiego Radia
Print

Вугаль таксама можа быць экалягічным

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.09.2012 14:41
Ужо ёсьць спосабы на тое, каб вугаль быў чыстай, бясшкоднай для навакольнага асяродзьдзя крыніцай энэргіі.

/

Гаворка пра „чыстую вугальную тэхналёгію”.

Існуюць сучасныя проэкалягічныя мэтады вытворчасьці энэргіі з вугалю. Да іх таксама залічваюць кожную тэхналёгію, якая паляпшае працу традыцыйнай электрастанцыі. Амаль кожная новая тэхналёгія скарачае выкіды CO2, пылу й шкодных газаў.

DGP зазначае, што энэргетычна-кліматычная палітыка Эўразьвязу дыскрымінуе вугаль. Яна не закранае нафты, хаця гэтая сыравіна й паліва, якое зь яе вырабляецца, забруджваюць атмасфэру падобнай колькасьцю CO2. Напрыклад, выхлапныя газы аўтамабіляў складаюць 65% усіх забруджваньняў атмасфэры ў ЭЗ.

Энэргаэфэктыўнасьць электрастанцый вызначаецца паводле таго, колькі энэргіі, зьмешчанай у вугалю, выкарыстоўваецца для вытворчасьці току або цяпла, а якая частка марнатравіцца. Нядаўна гэта было 40%, цяпер 45% - выкарыстоўваецца.

Энэргаэфэктыўнасьць можна павялічыць выкарыстоўваючы гэтак званае адходнае цяпло, тое што выходзіць разам з дымам. У Польшчы зьяўляюцца першыя падобныя праекты. Адзін зь іх палягае на выкарыстаньні адходнага цяпла Электрастанцыі Тураў для ацяпленьня 100 гектараў цяпліц, у якіх будуць вырошчвацца памідоры.

яс/Dziennik.Gazeta Prawna

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт