У Рыме абваліўся старадаўні мур
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
23.08.2012 14:31
Сьцяна была часткай нэаклясычнага праекту італьянскага архітэктара Джузэпэ Валядыё.
źr. www.ferras.at/Wikimedia Commons/Stefan Bauer
У Рыме абвалілася частка муру з пачатку XІX стагодзьдзя, якая акружае адну з самых вядомых плошчаў горада П'яцца дэль Папола. На месца будаўнічай катастрофы неадкладна прыбылі гарадзкія ўлады Рыма, каб ацаніць страты.
Мур вышынёй у 9 мэтраў упаў на суседнюю вуліцу, якая была закрыта для руху. Рымскія ўлады абяцалі, што сьцяна будзе адрамантавана цягам некалькіх бліжэйшых дзён. Кошт рамонту складае каля 300 тысячаў эўра.
Адміністратар рымскай культурнай спадчыны Ўмбэрта Браколі сказаў, што будаўнічая катастрофа - гэта вынік „экстрэмальнага клімату”.
„Спачатку ішоў сьнег, пазьней была вельмі дажджлівая зіма й на канец - сухое лета,”- сказаў Брaкoлі.
Мур быў часткай нэаклясычнага праекту італьянскага архітэктара Джузэпэ Валядыё (1762-1839). Мэтай будаўнічага было стварэньне панарамічнага бульвара ў цэнтры Вечнага горада.
аз