10 млн за сакрэт даўгавечнасьці
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
10.08.2012 09:00
Буйная ўзнагарода мае быць стымулам для навукоўцаў.
Генэтыкі намерваюцца адкрыць сакрэт даўгавечнасьці людзей. Стымулам для правядзеньня адпаведных дасьледаваньняў мае быць буйная грашовая ўзнагарода.
Магчыма яна ня будзе настолькі прэстыжная, як Нобэлеўская прэмія, але грашовы эквівалент узнагароды ў некалькі разоў вышэйшы за „Нобэля”.
Узнагароду „Genomics X”, у памеры 10 мільёнаў даляраў, атрымае той, хто ідэнтыфікуе ген, які адказвае за доўгае й здаровае жыцьцё.
Умовай зьяўляецца адкрыцьцё поўнага генэтычнага кода сота чалавек, якім больш за сто гадоў. Дадатковая ўмова - кошт расшыфраваньня аднаго геному ня можа перавышаць тысячы даляраў.
Дэдлайн конкурснага адбору ў траўні. Генэтычная гонка афіцыйна пачынаецца ў верасьні будучага года. Прэмія прысуджаецца Фондам „X Prize” .
аз