Капсула замест ін'екцыі - амэрыканцы распрацавалі новы шлях падачы інсуліну
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        22.02.2019 16:04
                    
                                 
                
                
                    Навукоўцы з Масачусэцкага тэхналягічнага інстытуту распрацавалі адмысловую капсулу, якая мае невялічкую іголку з прэсаванага сухога інсуліну.
                
                
                    
                        
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                          
Газэта Rzeczpospolita паведамляе, што навукоўца распрацавалі капсулу, дзякуючы якой інсулін хвораму на дыябэт можна будзе падаць аральным чынам, а не праз ін’екцыю. Новаўвядзеньне датычыць хворых на цукроўку 2-га тыпу.
Навукоўцы з Масачусэцкага тэхналягічнага інстытуту (Massachusetts Institute of Technology) распрацавалі адмысловую капсулу, якая мае невялічкую іголку з прэсаванага сухога інсуліну. Як толькі капсула будзе ў страўніку, яна сваёй іголкай уколецца ў яго сьценку, а інсулін трапіць у кровазварот. Абалонка страўніка ня мае нэрвовых рэцэптараў, таму пацыент не адчувае болю.
Амэрыканскія навукоўцы працягнуць дасьледаваньні ў супрацы з фармацэўтычным канцэрнам Novo Nordisk, які на сёньняшні дзень зьяўляецца адным зь лідараў у галіне фармацэўтычнай прадукцыі й паслуг, у прыватнасьці, у галіне лячэньня цукровага дыябэту.
Вучоныя таксама лічаць, што падобным чынам можна будзе падаваць і іншыя лекі, напрыклад, імунасупрэсанты.
Газэта Rzeczpospolita паведамляе, што навукоўца распрацавалі капсулу, дзякуючы якой інсулін хвораму на дыябэт можна будзе падаць аральным чынам, а не праз ін’екцыю. Новаўвядзеньне датычыць хворых на цукроўку 2-га тыпу.
Навукоўцы з Масачусэцкага тэхналягічнага інстытуту (Massachusetts Institute of Technology) распрацавалі адмысловую капсулу, якая мае невялічкую іголку з прэсаванага сухога інсуліну. Як толькі капсула будзе ў страўніку, яна сваёй іголкай уколецца ў яго сьценку, а інсулін трапіць у кровазварот. Абалонка страўніка ня мае нэрвовых рэцэптараў, таму пацыент не адчувае болю.
Амэрыканскія навукоўцы працягнуць дасьледаваньні ў супрацы з фармацэўтычным канцэрнам Novo Nordisk, які на сёньняшні дзень зьяўляецца адным зь лідараў у галіне фармацэўтычнай прадукцыі й паслуг, у прыватнасьці, у галіне лячэньня цукровага дыябэту.Вучоныя таксама лічаць, што падобным чынам можна будзе падаваць і іншыя лекі, напрыклад, імунасупрэсанты.
вс