Logo Polskiego Radia
Print

Мінабароны Польшчы плянуе прыняць на службу больш інфарматыкаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.02.2019 15:31
Агулам колькасьць месцаў ва ўсіх вышэйшых навучальных установах Узброеных сіл, зьвязаных з кібэрбясьпекай, будзе павялічаная з 407 да 469 месцаў.
Joymaster&Reytan/Wikipedia/domena publiczna

Dziennik Gazeta Prawna паведамляе, што Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы плянуе прыняць на службу больш інфарматыкаў. У сувязі з гэтым ваенныя вучылішчы павялічаць набор курсантаў на інфарматычныя спэцыяльнасьці. Асноўная мэта згаданых крокаў – павялічыць патэнцыял Узброеных сіл Польшчы ў сувязі з пагрозамі, якія існуюць у віртуальнай прасторы. Агулам у наступным годзе ў вайсковых ВНУ плянуецца прыняць на вучобу 1482 курсантаў. Найбольш – у варшаўскай Вайсковай тэхнічнай акадэміі, – 889 маладзёнаў. На другім месцы (365 чалавек) – Акадэмія сухапутных войск ва Ўроцлаве. 120 месцаў для маладых людзей, якія хочуць стаць афіцэрамі, плянуе прызначыць гдыньская Акадэмія ваенна-марскіх сіл Польшчы, 108 – Акадэмія ваенна-паветраных сіл у горадзе Дэмблін (Люблінскае ваяводзтва).
Так, у Вайсковай тэхнічнай акадэміі ліміт месцаў на факультэтах, зьвязаных з інфарматыкай, электронікай, крыпталёгіяй і тэлекамунікацыяй, будзе павялічаны на 59 – агулам на гэтыя спэцыяльнасьці ў ВНУ плянуецца прыняць 222 курсантаў. Агулам ва колькасьць месцаў ва ўсіх вышэйшых навучальных установах Узброеных сіл, зьвязаных з кібэрбясьпекай, будзе павялічаная з 407 да 469 месцаў, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

Dziennik Gazeta Prawna паведамляе, што Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы плянуе прыняць на службу больш інфарматыкаў. У сувязі з гэтым ваенныя вучылішчы павялічаць набор курсантаў на інфарматычныя спэцыяльнасьці. Асноўная мэта згаданых крокаў – павялічыць патэнцыял Узброеных сіл Польшчы ў сувязі з пагрозамі, якія існуюць у віртуальнай прасторы.

Агулам у наступным годзе ў вайсковых ВНУ плянуецца прыняць на вучобу 1482 курсантаў. Найбольш – у варшаўскай Вайсковай тэхнічнай акадэміі, – 889 маладзёнаў. На другім месцы (365 чалавек) – Акадэмія сухапутных войск ва Ўроцлаве. 120 месцаў для маладых людзей, якія хочуць стаць афіцэрамі, плянуе прызначыць гдыньская Акадэмія ваенна-марскіх сіл Польшчы, 108 – Акадэмія ваенна-паветраных сіл у горадзе Дэмблін (Люблінскае ваяводзтва).

Так, у Вайсковай тэхнічнай акадэміі ліміт месцаў на факультэтах, зьвязаных з інфарматыкай, электронікай, крыпталёгіяй і тэлекамунікацыяй, будзе павялічаны на 59 – агулам на гэтыя спэцыяльнасьці ў ВНУ плянуецца прыняць 222 курсантаў.

Агулам колькасьць месцаў ва ўсіх вышэйшых навучальных установах Узброеных сіл, зьвязаных з кібэрбясьпекай, будзе павялічаная з 407 да 469 месцаў, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт