Якія аўтамабілі купляюць палякі найбольш ахвотна
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
13.02.2019 16:03
Рэсурс падвёў вынікі студзеня бягучага году й склаў рэйтынг новых аўто, якія найбольш ахвотна куплялі індывідуальныя набыўцы.
pixabay.com/Public Domain CC0
Gazeta Wyborcza паведамляе пра тое, якія аўтамабілі найбольш папулярныя ў Польшчы. Рэсурс падвёў вынікі студзеня бягучага году й склаў рэйтынг новых аўто, якія найбольш ахвотна куплялі індывідуальныя набыўцы.
І так, на першым месцы Toyota Yaris, на другім – Škoda Fabia, а на трэцім – Fiat Tipo. У Польшчы ў студзені зарэгістравана 979 новых аўтамабіляў згаданай японскай мадэлі. Для параўнаньня, машыны чэскага вытворцы набыў 771 пакупнік, а італьянскага – 626.
Калі казаць пра аўтамабілі сярэдне-вышэйшага кляса, то тут на першым месцы Škoda Oktavia, якую ў студзені набылі 499 індывідуальных пукупнікоў. У агульным заліку згаданая мадэль заняла сёмае месца.У сваю чаргу ў катэгорыі аўтамабіляў SUV першае месца (і пятае агулам) заняў Hyunday Tucson – згаданую мадэль у студзені купіла 513 жыхароў Польшчы.
вс