Logo Polskiego Radia
Print

Аўтакефалія ўкраінскай царквы пачалася ў 1990-я гады - спэцыяліст

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.12.2018 15:21
  • царква.mp3
«...Украіна ўжо ня будзе піць, кажучы словамі Тараса Шаўчэнкі, «з маскоўскай чары маскоўскі яд».
Пётр Парашэнка й мітрапаліт Епіфаній, Кіеў, 15 сьнежня 2018 годуПётр Парашэнка й мітрапаліт Епіфаній, Кіеў, 15 сьнежня 2018 годуPAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

У кіеўскай Сафіі ў суботу была створаная адзіная Праваслаўная царква Ўкраіны. На чале яе стаў 39-гадовы мітрапаліт Епіфаній. Частка праваслаўных цэркваў падтрымала стварэньне ўкраінскай царквы, частка – не.
Ужо тады, калі сталі вядомыя пляны наконт аўтакефаліі праваслаўнай царквы ва Ўкраіне, Расейская праваслаўная царква заявіла, што не прызнае незалежнасьці. Зьдзіўляцца не прыходзіцца, паколькі Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату была найбольшай на тэрыторыі Ўкраіны.
Усяго ў саборы прымалі ўдзел 192 чалавекі. Больш за ўсё сярод яго ўдзельнікаў – прадстаўнікоў Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату: у склад дэлегацыі ўвайшлі 42 архірэі, і зь імі па адным сьвятары й прыхаджаніну. Агулам 126 дэлегатаў.
Кожны эпіскап Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату таксама прыйшоў са сьвятаром і сьвецкім, усяго – 30 чалавек. Украінская аўтакефальная праваслаўная царква пацьвердзіла ўдзел 12 эпіскапаў (разам са сьвятарамі й прыхаджанамі – 36 дэлегатаў). Галавой царквы быў выбраны 39-гадовы эпіскап Епіфаній – мітрапаліт Перэяслаўскі й Белацэркоўскі, які ўваходзіць у бліжэйшае акружэньне Філарэта – былога прадстаяцеля Ўкраінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату, а цяпер, пасьля аб’яднаньня, ганаровага патрыярха Праваслаўнай царквы Ўкраіны.
На саборы, які прайшоў у суботу, прысутнічаў прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка. «Гэта дзень канчатковага атрыманьня нашай украінскай незалежнасьці ад Расіі. І Ўкраіна ўжо ня будзе піць, кажучы словамі Тараса Шаўчэнкі, «з маскоўскай чары маскоўскі яд», – заявіў пасьля заканчэньня мерапрыемствы прэзыдэнт. Прысутнасьць галавы дзяржавы на саборы, а таксама яго словы сталі нагодай да таго, каб зьявіліся галасы, што, маўляў, стварэньне новай царквы – пытаньне не кананічнае, а палітычнае.
Кандыдат багаслоўскіх навук, выкладчык варшаўскай Хрысьціянскай тэалягічнай акадэміі айцец Андрэй Кузьма нагадвае, што сучасная гісторыі аўтакефаліі Праваслаўнай царквы Ўкраіны пачалася ў 1990-я гады.
выказваньне ў далучаным гукавым файле
Некаторыя цэрквы не падтрымалі рашэньня кіеўскага сабора, у прыватнасьці, Польская аўтакефальная праваслаўная царква й Сэрбская праваслаўная царква, паколькі лічаць гэта некананічным крокам, які вядзе да расколу праваслаўя ў сьвеце. У сваю чаргу Беларуская праваслаўная царква заняла бок расейскага праваслаўя, бо зьяўляецца часткай Маскоўскага патрыярхату. Але пры гэтым БПЦ дапусьціла мінімальныя кантакты з Праваслаўнай царквой Украіны. «Кантакты магчымыя толькі ў агульнаграмадзянскай пэрспэктыве, і дай бог каб яны былі добрасуседзкімі», – сказаў старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзелу БПЦ протаіерэй Сяргей Лепін. Пры гэтым ён удакладніў, што для БПЦ аўтакефальная УПЦ зьяўляецца «раскольнікамі» й афіцыйныя фармальныя кантакты зь ёй немагчымыя.
Для многіх украінцаў суботні сабор – гэта аб’яданьне, для іншых – раскол. І так, Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату адмовілася прызнаць стварэньне Праваслаўнай царквы Ўкраіны.
Калі праходзіў сабор, многія ўкраінцы, нягледзячы на мінусавую тэмпэратуру, сабраліся ля кіеўскай Сафіі ў знак падтрымкі іерархаў. Пры гэтым многія грамадзяне прыехалі зь іншых куткоў краіны.
выказваньні ў далучаным гукавым файле
Сёньня стала вядома, што Сынод Маскоўскага патрыярхату на пасяджэньні зьняў з пасады двух іерархаў, якія прынялі ўдзел у Аб'яднаўчым саборы ўкраінскай праваслаўнай царквы. Вядома толькі пра двух мітрапалітаў УПЦ МП, якія прыйшлі на сабор – Пераяслаў-Хмяльніцкага Аляксандра й Віньніцкага Сімяона.
Таксама сёньня зьявілася інфармацыя пра тое, што Праваслаўную царкву Ўкраіны й мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Ўкраіны Епіфанія як яе кіраўніка ўпершыню ў гісторыі згадалі падчас службы Сусьветнага Патрыярхату ў Стамбуле.
вс

У кіеўскай Сафіі ў суботу была створаная адзіная Праваслаўная царква Ўкраіны. На чале яе стаў 39-гадовы мітрапаліт Епіфаній. Частка праваслаўных цэркваў падтрымала стварэньне ўкраінскай царквы, частка – не.

Ужо тады, калі сталі вядомыя пляны наконт аўтакефаліі праваслаўнай царквы ва Ўкраіне, Расейская праваслаўная царква заявіла, што не прызнае незалежнасьці. Зьдзіўляцца не прыходзіцца, паколькі Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату была найбольшай на тэрыторыі Ўкраіны.

Усяго ў саборы прымалі ўдзел 192 чалавекі. Больш за ўсё сярод яго ўдзельнікаў – прадстаўнікоў Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату: у склад дэлегацыі ўвайшлі 42 архірэі, і зь імі па адным сьвятары й прыхаджаніну. Агулам 126 дэлегатаў.Кожны эпіскап Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату таксама прыйшоў са сьвятаром і сьвецкім, усяго – 30 чалавек. Украінская аўтакефальная праваслаўная царква пацьвердзіла ўдзел 12 эпіскапаў (разам са сьвятарамі й прыхаджанамі – 36 дэлегатаў).

Галавой царквы быў выбраны 39-гадовы эпіскап Епіфаній – мітрапаліт Перэяслаўскі й Белацэркоўскі, які ўваходзіць у бліжэйшае акружэньне Філарэта – былога прадстаяцеля Ўкраінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату, а цяпер, пасьля аб’яднаньня, ганаровага патрыярха Праваслаўнай царквы Ўкраіны.

На саборы, які прайшоў у суботу, прысутнічаў прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка. «Гэта дзень канчатковага атрыманьня нашай украінскай незалежнасьці ад Расіі. І Ўкраіна ўжо ня будзе піць, кажучы словамі Тараса Шаўчэнкі, «з маскоўскай чары маскоўскі яд», – заявіў пасьля заканчэньня мерапрыемствы прэзыдэнт.

Прысутнасьць галавы дзяржавы на саборы, а таксама яго словы сталі нагодай да таго, каб зьявіліся галасы, што, маўляў, стварэньне новай царквы – пытаньне не кананічнае, а палітычнае.

Кандыдат багаслоўскіх навук, выкладчык варшаўскай Хрысьціянскай тэалягічнай акадэміі айцец Андрэй Кузьма нагадвае, што сучасная гісторыі аўтакефаліі Праваслаўнай царквы Ўкраіны пачалася ў 1990-я гады.

выказваньне ў далучаным гукавым файле

Некаторыя цэрквы не падтрымалі рашэньня кіеўскага сабора, у прыватнасьці, Польская аўтакефальная праваслаўная царква й Сэрбская праваслаўная царква, паколькі лічаць гэта некананічным крокам, які вядзе да расколу праваслаўя ў сьвеце. У сваю чаргу Беларуская праваслаўная царква заняла бок расейскага праваслаўя, бо зьяўляецца часткай Маскоўскага патрыярхату. Але пры гэтым БПЦ дапусьціла мінімальныя кантакты з Праваслаўнай царквой Украіны. «Кантакты магчымыя толькі ў агульнаграмадзянскай пэрспэктыве, і дай бог каб яны былі добрасуседзкімі», – сказаў старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзелу БПЦ протаіерэй Сяргей Лепін. Пры гэтым ён удакладніў, што для БПЦ аўтакефальная УПЦ зьяўляецца «раскольнікамі» й афіцыйныя фармальныя кантакты зь ёй немагчымыя.

Для многіх украінцаў суботні сабор – гэта аб’яданьне, для іншых – раскол. І так, Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату адмовілася прызнаць стварэньне Праваслаўнай царквы Ўкраіны.

Калі праходзіў сабор, многія ўкраінцы, нягледзячы на мінусавую тэмпэратуру, сабраліся ля кіеўскай Сафіі ў знак падтрымкі іерархаў. Пры гэтым многія грамадзяне прыехалі зь іншых куткоў краіны.

выказваньні ў далучаным гукавым файле

Сёньня стала вядома, што Сынод Маскоўскага патрыярхату на пасяджэньні зьняў з пасады двух іерархаў, якія прынялі ўдзел у Аб'яднаўчым саборы ўкраінскай праваслаўнай царквы. Вядома толькі пра двух мітрапалітаў УПЦ МП, якія прыйшлі на сабор – Пераяслаў-Хмяльніцкага Аляксандра й Віньніцкага Сімяона.

Таксама сёньня зьявілася інфармацыя пра тое, што Праваслаўную царкву Ўкраіны й мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Ўкраіны Епіфанія як яе кіраўніка ўпершыню ў гісторыі згадалі падчас службы Сусьветнага Патрыярхату ў Стамбуле.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт