Logo Polskiego Radia
Print

Deutsche Bank мае праблемы з адмываньнем грошаў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 30.11.2018 17:30
Сьледзтва не выключае, што Deutsche Bank, пры дапамозе найбуйнейшага банку Даніі Danske Bank, мог адмываць расейскія «брудныя грошы».
Фота: pixabay.com/CC0 Public Domain

Deutsche Bank мае праблемы з адмываньнем грошаў, паведамляе Gazeta Wyborcza.
Больш за 170 паліцэйскіх, пракурораў ды падатковых інспэктараў правялі рэвізію ў шасьці аддзяленьнях Deutsche Bank. Вобшуку праходзілі ў Франкфурце і ваколіцах, менавіта там месьціцца сядзіба фінансавай установы.
Франкфурцкай пракуратура паведаміла, што былі канфіскаваныя пісьмовыя ды электронныя дакумэнты двух мэнэджэраў банку. Яны падазраюцца ў тым, што дапамагалі сваім кліентам адкрываць рахункі ў «падатковых раях», дзе й адмываліся «брудныя» грошы.
Сьледзтва ў справе адмываньня грошаў у Deutsche Bank пасьля скандалу зьвязанага з уцечкай фінансавых дакумэнтаў Panama papers.
Падазраваныя імаверна дапамагалі сваім кліентам пераводзіць грошы з афшораў на рахункі ў Deutsche Bank. Паводле сьледзтва, толькі ў 2016 годзе было выканана нелегальных пераводаў на агульную суму 331 мільёнаў эўра. 900 кліентаў пры дапамозе абвінавачаных мэнэджэраў пераводзілі грошы ў Нямеччыну зь афшораў, разьмешчаных на Брытанскіх Віргінскіх астравах.
Таксама сьледзтва не выключае, што Deutsche Bank, пры дапамозе найбуйнейшага банку Даніі Danske Bank, мог адмываць расейскія «брудныя грошы».

Больш за 170 паліцэйскіх, пракурораў ды падатковых інспэктараў правялі рэвізію ў шасьці аддзяленьнях Deutsche Bank, паведамляе Gazeta Wyborcza.

Вобшуку праходзілі ў Франкфурце і ваколіцах, менавіта там месьціцца сядзіба фінансавай установы. Франкфурцкая пракуратура паведаміла, што былі канфіскаваныя пісьмовыя ды электронныя дакумэнты двух мэнэджэраў банку. Яны падазраюцца ў тым, што дапамагалі сваім кліентам адкрываць рахункі ў «падатковых раях», дзе й адмываліся «брудныя» грошы.

Сьледзтва ў справе адмываньня грошаў у Deutsche Bank пасьля скандалу зьвязанага з уцечкай фінансавых дакумэнтаў Panama papers.

Падазраваныя імаверна дапамагалі сваім кліентам пераводзіць грошы з афшораў на рахункі ў Deutsche Bank. Паводле сьледзтва, толькі ў 2016 годзе было выканана нелегальных пераводаў на агульную суму 331 мільёнаў эўра. 900 кліентаў пры дапамозе абвінавачаных мэнэджэраў пераводзілі грошы ў Нямеччыну зь афшораў, разьмешчаных на Брытанскіх Віргінскіх астравах.

Таксама сьледзтва не выключае, што Deutsche Bank, пры дапамозе найбуйнейшага банку Даніі Danske Bank, мог адмываць расейскія «брудныя грошы».

Gazeta Wyborcza/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт