Logo Polskiego Radia
Print

Упершыню Расейская праваслаўная царква зладзіла Сынод у Беларусі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 16.10.2018 12:57
«У беларускай царкве такая ж сытуацыя, як у часы СССР, калі на чале кампартыі не было беларусаў з захаду".
Патрыярх Кірыл І і А. ЛукашэнкаПатрыярх Кірыл І і А. ЛукашэнкаPAP/EPA/IGOR PALKIN / HANDOUT

«Rzeczpospolita» піша пра тое, што ўпершыню ў гісторыі Расейская праваслаўная царква зладзіла Сынод за межамі Расеі, у Беларусі. Вынік перамоваў – адказ на апошняе рашэньне Канстантынопаля, які вырашыў надзяліць аўтакефаліяй украінскую праваслаўную царкву.

У Маскве кажуць, што гаворка ідзе ня толькі пра Ўкраіну, і што патрыярх Кірыл І невыпадкова паехаў у Беларусь. Тым больш, што некалькі дзён таму прэзыдэнт Пуцін наведаў Магілёў. На сустрэчы таксама ішла гаворка пра рэлігію ды будучыню ўкраінскай царквы.

На думку «Нашай Нівы», пасьля таго, як украінская царква атрымала незалежнасьць ад Расеі, такое ж права атрымае таксама беларуская. Выданьне піша пра «рэвалюцыю ў галовах беларускіх праваслаўных герархаў». У адрозьненьні ад украінскай царквы, у беларускай не было расколу на пачатку 90-ых. У беларускай аўтакефальнай царквы вельмі мала прыходаў, у пераважнай большасьці за межамі краіны, а звыш 80% веруючых беларусаў (больш за палову насельніцтва) належыць менавіта да расейскага патрыярхату.

Беларускія СМІ здаўна пішуць, што супраца паміж Лукашэнкам ды кіраўніцтвам Беларускай праваслаўнай царквы маскоўскага патрыярхату складваецца дрэнна. Праблемы пачаліся ў 2013 годзе, калі сваю пасаду пакінуў галава беларускай царквы Філарэт. Тады казалі, што Лукашэнка хоча, каб на чале царквы быў беларус, але Масква прыслала разанскага мітрапаліта Паўла.

«У беларускай царкве назіраецца такая ж сытуацыя, як у часы Савецкага Саюзу, калі пасаду першага сакратара беларускай кампартыі ня мог займаць чалавек з заходняй Беларусі. Масква не давярае тутэйшым беларусам», – кажа выданьню былы кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Мілінкевіч.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт