Польская прамысловасьць ня хоча купляць вугаль з Данбасу
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
15.10.2018 16:54
Кампаніі патрабуюць ад пастаўшчыкоў прадаставіць дакумэнты, што антрацыт не паходзіць з Данбасу.
Bild: pxhere.com, CC0 Public Domain
Хімічная кампанія «Цех» патрабуе ад пастаўшчыкоў вугалю прадаставіць дакумэнты, што антрацыт не паходзіць з акупаванай часткі Данецкага вугальнага басэйну. «Цех» запатрабаваў ад пасярэдніка пацьверджаньня, што вугаль з Расеі. Аднак гэта не такая простая справа, таму што «расейскае» паходжаньне данбаскага вугалю пацьвярджаюць расейскія дакумэнты, чытаем на старонках газэты Dziennik. gazeta Prawna.
Пастаўкі сыравіны ў Польшчу кантралюе былы супрацоўнік Януковуча Сяргей Курчэнка, які атрымаў на гэта дазвол Крамля. Калі ў транспартных накладных краіна здабычы не пазначаецца, а ў якасьці месца загрузкі значыцца станцыя Гукава на мяжы з самаабвешчанай Луганскай Народнай Рэспублікай, то вядома, што сыравіна паходзіць з акупаванай часткі Ўкраіны.
Польскай прамысловасьці найбольш адпавядае сыбірскі антрацыт, бо ён утрымлівае менш серы чым данецкі.
Журналістам DGP трапілі дакумэнты, зь якіх вынікае, што ў ЭЗ Румынія зьяўляецца буйнейшым пакупніком данбаскага антрацыту, на другім месцы – Бэльгія, а на трэцім - Польшча.
яс