Logo Polskiego Radia
Print

МЗС: Прысутнасьць NATO ў Польшчы не парушае абавязацельстваў у дачыненьні да Расеі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.09.2018 15:01
Чапутовіч: Калі б не падзеі ва Ўкраіне, ніхто ня думаў бы пра дысьлякацыю войскаў NATO ў Цэнтральнай Эўропе.
Mіністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч. Mіністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч. PAP/Wojciech Pacewicz

МЗС: Прысутнасьць NATO ў Польшчы не парушае абавязацельстваў у дачыненьні да Расеі
Чапутовіч: Калі б не падзеі ва Ўкраіне, ніхто ня думаў бы пра дысьлякацыю войскаў NATO ў Цэнтральнай Эўропе.
Стварэньне ў Польшчы ваеннай базы ЗША вельмі верагоднае, кажа міністар замежных спраў Польшчы ў інтэрвію газэце „Rzeczpospolita”.
„Сёньня ў Польшчы пастаянна дысьлякуюцца больш за 3 тысячы амэрыканскіх жаўнераў. Ідэальнай была б буйная пастаянная частка з поўнай інфраструктурай”, - заявіў Яцэк Чапутовіч. Ён дадаў, што шмат залежыць ад далейшых перамоваў палітычных і вайсковых экспэртаў абодвух бакоў.
Кіраўнік польскай дыпляматыі нагадаў таксама, што ніхто ў эўраатлянтычнай супольнасьці не падумаў бы перасоўваць войскі NATO, калі б не падзеі ва Ўкраіне ў 2014 годзе.
„Менавіта ў сувязі з гэтым Польшча імкнецца да таго, каб больш амэрыканскіх войскаў разьмяшчалася ў ейным рэгіёне Эўропы. І пажадана, каб яны дысьлякаваліся тут пастаянна”, - кажа Чапутовіч.
„Некалькі месяцаў таму мы прапанавалі амэрыканцам праект стварэньня такой базы. Мы заявілі, што мы гатовыя ўкласьці 1,5-2 мільярды даляраў у будаўніцтва інфраструктуры, хоць сыстэма далейшага фінансаваньня пакуль застаецца адкрытым пытаньнем (…) Белы дом і Дзярждэпартамэнт палічылі праект абгрунтаваным і палітычна карысным для Амэрыкі”, - адзначыў міністар.
Ён нагадаў, што цяпер ЗША павінны прыняць рашэньне, ацэньваючы міжнародную сытуацыю, інтарэсы ЗША й хаўрусьнікаў.
„Гэтая ацэнка зьяўляецца, хутчэй за ўсё, вельмі станоўчая, паколькі магчымая база ў Польшчы прыкметна павялічыць абаронны патэнцыял Паўночнаатлянтычная альянсу й яго здольнасьць да стрымліваньня”, - кажа міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч ў размове з выданьнем „Rzeczpospolita”.
аз

Стварэньне ў Польшчы ваеннай базы ЗША вельмі верагоднае, кажа міністар замежных спраў Польшчы ў інтэрвію газэце „Rzeczpospolita”.

„Сёньня ў Польшчы пастаянна дысьлякуюцца больш за 3 тысячы амэрыканскіх жаўнераў. Ідэальнай была б буйная пастаянная частка з поўнай інфраструктурай”, - заявіў Яцэк Чапутовіч. Ён дадаў, што шмат залежыць ад далейшых перамоваў палітычных і вайсковых экспэртаў абодвух бакоў.

Кіраўнік польскай дыпляматыі нагадаў таксама, што ніхто ў эўраатлянтычнай супольнасьці не падумаў бы перасоўваць войскі NATO, калі б не падзеі ва Ўкраіне ў 2014 годзе.

„Менавіта ў сувязі з гэтым Польшча імкнецца да таго, каб больш амэрыканскіх войскаў разьмяшчалася ў ейным рэгіёне Эўропы. І пажадана, каб яны дысьлякаваліся тут пастаянна”, - кажа Чапутовіч.

„Некалькі месяцаў таму мы прапанавалі амэрыканцам праект стварэньня такой базы. Мы заявілі, што мы гатовыя ўкласьці 1,5-2 мільярды даляраў у будаўніцтва інфраструктуры, хоць сыстэма далейшага фінансаваньня пакуль застаецца адкрытым пытаньнем (…) Белы дом і Дзярждэпартамэнт палічылі праект абгрунтаваным і палітычна карысным для Амэрыкі”, - адзначыў міністар.
Ён нагадаў, што цяпер ЗША павінны прыняць рашэньне, ацэньваючы міжнародную сытуацыю, інтарэсы ЗША й хаўрусьнікаў.

„Гэтая ацэнка зьяўляецца, хутчэй за ўсё, вельмі станоўчая, паколькі магчымая база ў Польшчы прыкметна павялічыць абаронны патэнцыял Паўночнаатлянтычная альянсу й яго здольнасьць да стрымліваньня”, - кажа міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч у размове з выданьнем „Rzeczpospolita”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт