У польскіх школах прайшла лінейка
У новым навучальным годзе, як вучняў, так і настаўнікаў чакаюць многія зьмены.
Амаль 4,5 мільёна вучняў у амаль 24 тысячах школаў у Польшчы пачалі сёньня новы навучальны 2018/2019 год. У тым ліку свой першы дзень у школе сёньня правялі 360 тысяч першаклясьнікаў.
Сёлета вучняў і настаўнікаў чакаюць чарговыя зьмены, зьвязаныя з рэформай адукацыі ў Польшчы.
Тэму працягвае Анна Задрожна:
„Пачатак школы можна й павінен быць радасным і чаканым досьведам”, - напісалі прэзыдэнт Польшчы й першая лэдзі ў сваім лісьце да вучняў.
„Школа, гэта перш за ўсё людзі, супольнасьць старэйшых і малодшых падарожнікаў па бясконцым сьвеце ведаў, ідэяў, адкрыцьцяў і вопыту. Яна (школа –рэд.) дазваляе разьвіваць тыя каштоўнасьці, якія неабходныя для рэалізацыі мараў”, - чытаем у лісьце Анджэя Дуды й яго жонкі Агаты Карнхаўзэр-Дуды.
У сваім звароце да школьнікаў, яны падкрэсьлівалі ролю настаўнікаў у вяртаньні Польшчай незалежнасьці ў 1918 годзе. Прэзыдэнцкая пара таксама падзякавала ўсім школам, якія ўключыліся ў сьвяткаваньне 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы й пажадалі вучням і настаўнікам посьпеху й шчасьця ў асабістым жыцьці.
У сваю чаргу прэм’ер Матэвуш Маравецкі пажадаў вучням, каб школа была іх добрым жыцьцём. Кіраўнік польскага ўраду прызнаў, што сам любіў хадзіць у школу, хоць баяўся таксама адказваць на ўроках на пытаньні настаўнікаў.
Матэвуш Маравецкі: Я жадаю вам, каб вы былі шчасьлівыя падчас вучобы ў вашай прыгожай школе й адпаведна ацэньвалі сваіх настаўнікаў за цярплівасьць, веды й сардэчную дабрыню. Я жадаю таксама, каб вы падзякавалі сваім бацькам.
Кіраўнік польскага ўраду прыняў удзел у лінейцы ў адной са школаў Сылескага ваяводзтва.
Вучні якія прыйшлі сёньня ў школу казалі пра розныя свае спадзяваньні. Як правіла, чым маладзейшыя, тым энтузіязм у іх большы.
Вучань: Я жадаю сабе пяцёрак, шостак, радасьці й каб усё было добра.
Вучань: Я пляную шмат вучыцца й гуляць зь сябрамі.
Сёлета вучняў і настаўнікаў чакаюць чарговыя зьмены, зьвязаныя з рэформай адукацыі ў Польшчы. Напрыклад, у школах пачнуць уводзіць электроннае пасьведчаньне вучня, якое паступова замяніць цяперашні дакумэнт у папяровай форме.
Гэты школьны год будзе апошнім годам існаваньня ў школах гімназіяў. У красавіку будучага году іх выпускнікі апошні раз будуць здаваць экзамены. Затое ў базавыя школы вернуцца восьмыя клясы, вучняў якіх на заканчэньне школы таксама чакаюць экзамены.
„Гэта будзе першая сурёзная праверка іх ведаў”, - кажа дырэктар Цэнтральнай экзаменацыйнай камісіі Марцін Смолік (Marcin Smolik).
Марцін Смолік: У сьнежні бягучага году ўсе школы арганізуюць пробны экзамен.
Гэты сапраўдны іспыт адбудзецца 15-17 красавіка 2019 году. Паводле дырэктара адной з варшаўскіх школаў Тамаша Зеўца (Tomasz Ziewiec), школы падрыхтаваныя да арганізацыі новага экзамену.
Тамаш Зевец: Раней мы таксама арганізоўвалі вельмі падобныя экзамены для шостаклясьнікаў. Таму мы й астатнія школы ў Польшчы маем неабходны досьвед.
У сваю чаргу міністар адукацыі Анна Залеўска (Anna Zalewska) пацьвердзіла, што са студзеня 2019 году заработная плата настаўнікаў вырасьце на 5%. Гэта другі транш 15-працэнтнага павышэньня зарплатаў, якое будзе адбывацца на працягу трох гадоў.
Зь сёлетняга навучальнага году ў Польшчы ў сілу ўступіла новае распараджэньне, якое рэгулюе правілы прасоўваньня настаўнікаў па службовай лесьвіцы.
Новы школьны год будзе праходзіць пад лёзунгам „Незалежная”. Такім чынам Міністэрства нацыянальнай адукацыі й школы далучаюцца да сьвяткаваньня 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы. У рамках сьвяткаваньня
Школы будуць рэалізаваць розныя праграмы, праекты й ініцыятывы, каб наблізіць вучням гісторыю Польшчы.
аз

Новы школьны год будзе праходзіць пад лёзунгам „Незалежная”. Такім чынам Міністэрства нацыянальнай адукацыі й школы далучаюцца да сьвяткаваньня 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы. У рамках сьвяткаваньня школы будуць рэалізаваць розныя праграмы, праекты й ініцыятывы, каб наблізіць вучням гісторыю Польшчы.
аз