Суд ЭЗ прыняў пераломнае рашэньне ў галіне правоў геяў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        06.06.2018 15:50
                    
                                 
                
                
                    У ЭЗ шэсьць краін не прызнаюць аднаполых сужонстваў: Польшча, Румынія, Балгарыя, Летува, Латвія й Славакія.
                
                
                    
                        
Сьцяг ЛГБТ-асяродзьдзяpixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Румына-амэрыканская пара гомасэксуалаў дамаглася знакавага рашэньня Суду Эўрапейскага Зьвязу ў Люксэмбургу. Паводле яго праціўнікаў, вэрдыкт парушае сувэрэнітэт краін-сябраў ЭЗ.
Партнэры юрыдычна аформленых аднаполых пар маюць права свабодна перамяшчацца й сяліцца на тэрыторыі ЭЗ, – вырашыў Суд ЭЗ.
Рашэньне было выдадзена па справе румына й амэрыканца, якія ўзялі шлюб у Бэльгіі ў 2012 годзе, і вырашылі пасяліцца ў Румыніі. Амэрыканец як легальны сужонак грамадзяніна ЭЗ павінен мець права свабодна перамяшчацца па тэрыторыі ЭЗ і знаходзіцца ў членскай краіне больш чым тры месяцы. Румынскія ўлады адмовілі, бо ў гэтай краіне сужонствам лічыцца пара мужчыны й жанчыны.
У ЭЗ шэсьць дзяржаваў не прызнаюць аднаполых сужонстваў. Гэта Польшча, Румынія, Балгарыя, Летува, Латвія й Славакія.
Суд ЭЗ падкрэсьліў, што не згаджаецца з сытуацыяй, у якой права на свабоду перамяшчэньня грамадзяніна ЭЗ будзе абмежавана з-за таго, што яго афіцыйны партнэр ня можа перамяшчацца разам зь ім. Паводле Суду ЭЗ, гэтае рашэньне не прымушае Румынію прызнаваць аднаполыя шлюбы, а толькі абараняе права на свабоднае перамяшчэньне грамадзяніна ЭЗ і яго партнэра.
Rzeczpospolita/яс