Logo Polskiego Radia
Print

За адмову ад вакцынацыі польскім бацькам пагражае пакараньне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.04.2018 15:26
Польская дзяржава ўзмацняе пакараньне за антывакцынатарства.

Photo: whitesession/pixabay.com/CC0 Public Domain

За адмову ад вакцынацыі польскім бацькам пагражае пакараньне
Польская дзяржава ўзмацняе пакараньне за антывакцынатарства.
Антыпрывівачны рух прыцягвае ўсё больш бацькоў у Польшчы. Таму дзяржава сягае па больш жорсткія сродкі адміністрацыйнага ўзьдзеяньня й пакуль перамагае. Пра гэта, паводле выданьня „Rzeczpospolita”, сьведчыць чарговы прысуд, выдадзены Вярхоўным адміністрацыйным судом.
Справа тычылася бацькоў, якія не прыйшлі з дачкой на вакцынацыю. Санітарныя службы афіцыйна іх папярэдзілі, загадалі правесьці вакцынацыю дзіцяці, а пазьней пачалі штрафаваць. І хоць бацькі спрабавалі аспрэчыць гэтае рашэньне, то іх аргумэнты не пераканалі чыноўнікаў. Паводле іх, абавязак зьдзяйсьненьня прафіляктычнай прышчэпкі зьяўляецца замацаваным заканадаўча абавязкам бацькоў і адсутнасьць яго выкананьня караецца паводле закону.
Вярхоўны адміністрацыйны суд таксама выказаўся наконт другога важнага пытаньня. Ён адзначыў, што абавязковая вакцынацыя праводзіцца пасьля мэдыцынскай кансультацыі, якая кваліфікуе пацыента да вакцынацыі. Паводле суду, лекарскі агляд, як неад'емная частка вакцынацыі, таксама зьяўляецца абавязковым.
„Я ня супраць вакцынацыі, але лічу, што гэта бацькі павінны вырашыць, калі й якую вакцыну атрымае іхняе дзіця”, - кажа Пшэмыслаў Цускэ (Przemysław Cuske), бацька, заангажаваны ў пытаньне вакцынацыі. Ён нагадвае, што цяпер аб прышчэпках вырашае чыноўнік, які стварае графік вакцынацыі й вызначае канкрэтную вакцыну, якую павінна прыняць дзіця. Ён таксама нагадвае, што лекар падчас кансультацыі можа прапусьціць пачатковыя сымптомы хваробы, якія выключаюць вакцынацыю, паведамляе „Rzeczpospolita”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт