Logo Polskiego Radia
Print

Фінансавая піраміда займалася адмываньнем брудных грошай

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 12.09.2017 14:07
Amber Gold у 2011 годзе выкупіла авіялінію Jet Air, а таксама акцыі некалькіх іншых кампаній.
WIKIMEDIA COMMONS/Zorro2212/CC BY-SA 3.0

У Польшчы ідзе сьледзтва па справе фінансавай піраміды Амбэр Гольд (Amber Gold), у якой многія палякі страцілі свае ўкладзеныя сродкі. Прадпрыемства ў час свайго росквіту набыло авіякампанію Jet Air. Выданьне «Gazeta Polska Codziennie» піша, што мэтай зьдзелкі магло быць адмываньне брудных грошай з Amber Gold. Такое падазрэньне ўзьнікала ў чальцоў сэймавай сьледчай камісіі, якая займаецца справай Amber Gold. Учора камісія дапытала былога дырэктара авіякампаніі Ірэнэўша Дульчыка ды бізнэсмэна Марыюша Олеха.

Дульчык паведаміў, што Amber Gold уклаў у Jet Air 300 млн. злотых. Ён адзначыў, што ад самага пачатку быў скептычна настроены ў адносінах бізнэс-дзейнасьці кіраўніка Amber Gold Марціна П. Яго сумненьні выклікала ўкладаньне вялізных сум у маркетынгавыя кампаніі. Сродкі былі непамерна высокія ў параўнаньні з іншымі такога тыпу кампаніямі.

Аваіялінія Jet Air знаходзілася ў вельмі кепскім фінансавым стане, калі яе купіў Марцін П. На думку сьведкаў, інвэстыцыя ў Jet Air ня мела сэнсу з бізнэсовага пункту гледжаньня. Па словах бізнэсмэна Марыюша Олеха, кампанія, у якой больш за 7 млн. даўгоў, гэта ўжо эканамічны труп.

Amber Gold у 2011 годзе выкупіла авіялінію Jet Air, а таксама акцыі некалькіх іншых кампаній. Тады была створаная авіякампанія OLT Express, якая аб’явіла банкруцтва празь некалькі месяцаў з пачатку дзейнасьці. Неўзабаве банкрутам стала таксама фірма Amber Gold, а яе кліенты страцілі свае зьберажэньні.

Gazeta Polska Codziennie/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт