Войскі тэрытарыяльнай абароны атрымаць сучасную польскую зброю
„Грот” - гэта новая назва аўтамата MSBS 5.56, які выпускае Завод па вытворчасьці ўзбраеньня „Łucznik” з Радама.
Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы плянуе купіць для Войскаў тэрытарыяльнай абароны сучасную польскую зброю. Паводле газэты „Nasz Dziennik”, падчас Міжнароднай выставы абароннай прамысловасьці, якая праходзіць у горадзе Кельцы (Kielce), плянуецца, між іншым, агучыць дагавор аб куплі для Войскаў тэрытарыяльнай абароны 50 тысяч адзінак аўтамата „Грот”.
„Грот” - гэта новая назва аўтамата MSBS 5.56, то бок польскай стралковай плятформы індывідуальнай зброі калібрам 5,56 мм, які выпускае Завод па вытворчасьці ўзбраеньня „Łucznik” з Радама (Radom).
Новая назва аўтамата была выбрана пасьля кансультацыі зь Міністэрствам нацыянальнай абароны й арміяй. Яна непасрэдна адносіцца да мянушкі камандзіра Арміі Краёвай Стэфана „Грота” Равэцкага (Stefan Rowecki „Grot”).
Апрача таго, такая назва можа быць добра ўспрынятая за мяжой і таму мае важнае маркетынгавае значэньне для вытворцы.
Газэта „Nasz Dziennik” нагадвае, што такім чынам „Грот” стане асноўнай зброяй жаўнераў Войскаў тэрытарыяльнай абароны.
аз