Logo Polskiego Radia
Print

Катавіцы чарговы раз рыхтуюцца стаць горназдабыўчай сталіцай сьвету

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 25.08.2017 18:14
Міжнародная выстава горназдабыўчай прамысловасьці, энэргетыкі й мэталюргіі адбудзецца ў горадзе ўжо ў 26 раз.
pixabay.com/Public Domain CC0

Катавіцы чарговы раз рыхтуюцца стаць горназдабыўчай сталіцай сьвету. У бліжэйшы аўторак там зьбяруцца спэцыялісты з розных куткоў плянэты. Міжнародная выстава горназдабыўчай прамысловасьці, энэргетыкі й мэталюргіі адбудзецца ў горадзе ўжо ў 26 раз. Тэме прысьвечаны адзін з матэрыялаў сьвежага нумару газэты Puls Biznesu. Гэтым разам форум будзе доўжыцца 4 дні.
Паводле выданьня, удзел у ім возьмуць без малога 400 экспанэнтаў з больш чым 10 краінаў. У прыватнасьці, зарэгістраваліся прамысловыя гіганты з Нямеччыны, Чэхіі, Славаччыны, Бэльгіі, Францыі, Вялікабрытаніі, ды ня толькі. Сваю тэхніку й паслугі яны будуць дэманстраваць на агульнай плошчы звыш 20 тысячаў квадратных мэтраў. Як нагадвае выданьне, упершыню выстава адбылася ў Катавіцах у 1985. Зараз яе ладзяць раз на два гады, і, паводле арганізатараў, паступова яе маштабы растуць.
У праграме сёлетняга форуму (ён, дарэчы, будзе адбывацца адразу на дзьвюх буйных пляцоўках) – тэматычныя канфэрэнцыі ды сымпозіюмы з удзелам прадстаўнікоў Эўрапейскай Камісіі, польскага ўраду, Міжнароднага энэргетычнага агенцтва й Сусьветнага горнага кангрэсу. Чакаюць у Катавіцах таксама навукоўцаў. Гаворка зь імі пойдзе, у тым ліку, пра павышэньне ўзроўню бясьпекі на прадпрыемствах галіны ды ахову навакольнага асяродзьдзя. Адно з актуальных пытаньняў – як зрабіць больш экалягічнай здабычу, перапрацоўку й утылізацыю вугалю, гаворыцца ў артыкуле.

св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт