У якасьці сьведкі ў суд выкліканы былы міністар замежных спраў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        11.04.2017 14:03
                    
                                 
                
                
                    Сікорскі праходзiць у якасьці сьведкі ў працэсе былога кіраўніка канцылярыі прэм’ер-міністра ды чатырох іншых асоб.
                
                
                    
                        
фота: PAP/Marcin Obara
                     
                
                
                
               
                
                         Сёньня ў варшаўскім судзе давалі паказаньні сьведкі, запрошаныя па  справе сьледзтва аб падрыхтоўцы візыту прэзыдэнта Леха Качыньскага і 95  іншых чалавек у Катынь 10 красавіка 2010 году. У якасьці сьведкі ў суд  быў выкліканы таксама былы міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў  Сікорскі – піша на інтэрнэт-сайце выданьне Niezalezna.pl.
Сікорскі  праходзiць у якасьці сьведкі ў працэсе былога кіраўніка канцылярыі  прэм’ер-міністра Польшчы Томаша Арабскага і чатырох іншых асоб, на якіх  сваякі і блізкія ахвяр катастрофы ўскладваюць адказнасьць за здарэньне  7-гадовай даўніны, паколькі палёт прэзыдэнцкага самалёта быў наладжаны,  на іх думку, неадпаведным чынам.
Радаслаў Сікорскі на ўсе пытаньні пра арганізацыю візыту адказваў,  што ў яго няма патрэбных ведаў па гэтай тэматыцы. Паводле ягоных словаў,  тэхнічныя пытаньні вырашаліся на ўзроўні значна ніжэйшым, чым міністар  замежных спраў.
Niezalezna.pl/нг