«Анісім падчас кампаніі аніводнага слова не сказала па-расейску»
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
15.09.2016 07:12
«А вось спадарыня Караткевіч зь Дзьмітрыевым шчабяталі па-руску як маглі, і апынуліся на палітычных задворках».
Алена Анісімфота: ТБМ
Праход у Палату прадстаўнікоў дзьвюх кандыдатак, не зьвязаных з уладамі, стаў свайго роду сэнсацыяй на беларускай палітычнай арэне. Нагадаем, дэпутатамі парлямэнту сталі Алена Анісім з Таварыства беларускай мовы й Ганна Канапацкая з Абʼяднанай грамадзянскай партыі.
Мы зьвязаліся па тэлефоне са старшынём ТБМ Алегам Трусавым, намесьніцай якога зьяўляецца Алена Анісім. Паводле яго, гэтыя выбары паказалі, што народ вельмі прыхільна ставіцца да беларускай мовы. Пры гэтым ён нагадаў, што Алена Анісім падчас перадвыбарчай кампаніі аніводнага слова не сказала па-расейску й ня выдала аніводнай расейскай улёткі. «А вось спадарыня Караткевіч зь Дзьмітрыевым шчабяталі па-руску як маглі, і апынуліся на палітычных задворках», – зазначыў Трусаў.
Ён таксама лічыць, што праз выбары ТБМ атрымала ад уладаў сыгнал накшталт «калі вы будзе актыўна працаваць, мы ня будзем вам перашкаджаць». Зь Алегам Трусавым размаўляе Валеры Саўко.
размова ў далучаным гукавым файле